• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дадзеныя 49 мільёнаў карыстальнікаў Instagram трапілі ў адкрыты доступ

    Зьвесткі 49 мільёнаў карыстальнікаў Instagram выяўленыя ў інтэрнэце ў адкрытай базе дадзеных, паведамляе выданьне Techcrunch.

    Паводле інфармацыі выданьня, гаворка ідзе пра ўліковыя запісы зь вялікай колькасьцю падпісантаў, на старонках якіх разьмяшчалася рэкляма. Сярод іх нібыта ёсьць акаўнты славутых людзей, папулярных блогераў і брэндаў.

    Дадзеныя гэтых карыстальнікаў трапілі ў базу індыйскай кампаніі, якая займалася продажам рэклямы ў Insta­gram. Яе супрацоўнікі захоўвалі інфармацыю пра карыстальнікаў у сеціве, стварыўшы ўліковы запіс без паролю ў Ama­zon Web Ser­vices. Апісаньне кожнага акаўнта суправаджалася коштам разьмяшчэньня на ім рэклямы.

    Сярод дадзеных, якія трапілі ў адкрыты доступ, ёсьць як агульнадаступная інфармацыя (колькасьць падпісчыкаў, вэрыфікацыя, краіна пражываньня ўладальніка акаўнта), так і асабістыя зьвесткі (адрасы электроннай пошты і нумары тэлефонаў уладальнікаў).

    У Techcruch сьцьвярджаюць, што зьвярнуліся да кампаніі, якая разьмясьціла інфармацыю, пасьля чаго тая закрыла доступ да базы дадзеных.

    У красавіку акцыянэры кампаніі Face­book, якой належыць Insta­gram, заклікалі кіраўніка праўленьня Марка Цукербэрга пайсьці ў адстаўку. На іх думку, цэны акцый Face­book на біржы ўпалі ў тым ліку ад скандалаў з уцечкай асабістых зьвестак карыстальнікаў сацыяльнай сеткі.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці