• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дар’ю Лосік асудзілі на 2 гады турмы за інтэрв’ю пра мужа-палітвязня

    У Брэсцкім абласным судзе агучылі прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні Дар‘і Лосік — жонкі Ігара Лосіка, журналіста і адміністратара тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга”. Суддзя Мікалай Грыгаровіч пагадзіўся з прапановай пракурора і пакараў жанчыну пазбаўленнем волі на два гады.

    Нагадаем, кансультант Радыё “Свабода” Ігар Лосік быў асуджаны па так званай “справе Ціханоўскага” да 15 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненнага рэжыму. Гомельскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (падрыхтоўка да парушэння грамадскага парадку) і ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках).

    Дар’ю Лосік затрымалі 18 кастрычніка 2022 года пасля ператрусу ў яе кватэры ў Баранавічах. Маці чатырохгадовай дачкі адвезлі ў Брэст і змясцілі ў СІЗА‑7, а пазней выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 361–4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

    Падставай для крымінальнага пераследу стала інтэрв’ю Дар‘і  пра мужа тэлеканалу “Белсат” вясной 2022 года.

    Як адзначаецца ў абвінавачанні, у гэтым інтэрв’ю тэлеканалу, што прызнаны беларускімі ўладамі “экстрэмісцкім фармаваннем”,  Дар’я Лосік “пазіцыянавала сябе як жонку палітвязня, а таксама дала асабістую негатыўную адзнаку дзяржаўным органам, да кампетэнцыі якіх аднесена ажыццяўленне крымінальнага пераследу і правасуддзя”.

    Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае пракурор Кацярына Пакала, якая заявіла падчас працэсу, што ў Дар’і Лосік нібыта быў прамы намер на “аказанне садзейнічання экстрэмісцкай дзейнасці”. У выніку пракурор запрасіла для Дар’і два гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму.

    Сама Дар’я Лосік ў судзе прызнала віну і падрабязна распавяла пра абставіны, якія тычацца інтэрв’ю тэлеканалу “Белсат”. Яна паведаміла, што гэта было вынікам цяжкіх эмацыйных перажыванняў пасля спаткання з мужам у СІЗА Гомеля, дзе на той момант знаходзіўся Ігар Лосік.

    “Мне вельмі хацелася выказацца, падзяліцца сваімі перажываннямі. І я, нядоўга думаючы, пагадзілася даць інтэрв’ю. Хоць я не прыхільнік менавіта гэтага СМІ і не правярала яго на прыналежнасць да так званых экстрэмісцкіх арганізацый”, — распавяла Дар’я Лосік.

    Яна адзначыла, што ніякага негатыву не выказвала і наогул старалася пазбягаць ацэнак грамадска-палітычнай сітуацыі. “Я нікога не абражала і не заклікала да здзяйснення якіх-небудзь супрацьпраўных дзеянняў»,  — дадала Дар’я Лосік.

    На пытанне суда, як яна ставіцца да ўсяго таго, што адбываецца, Дар’я Лосік адказала: “Калі мяне хацелі пакараць, я прыму гэта з гонарам. Але разам са мной пакаралі маю сям’ю, у тым ліку маю малую дачку”. Яе адвакат звярнула ўвагу на цяжкі эмацыйны стан Дар’і пасля арышту мужа і папрасіла суд вынесці пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, каб даць магчымасць самой выхоўваць дачку.

    У сваім апошнім слове Дар’я Лосік сказала:

    — Так, я не адмаўляю тое, у чым мяне абвінавачваюць. Але прашу зразумець, што апошнія два гады былі вельмі цяжкімі ў маім жыцці. І цяпер мне балюча ўсведамляць, што мая дачка ідзе ў сад або на шпацыр не са мной, дзеліцца сваімі перажываннямі таксама не са мной. Асабіста я ніякай шкоды нікому не нанесла. Вельмі прашу суд улічыць гэты факт пры вынясенні прысуду. Гатовая панесці пакаранне, калі я заслугоўваю яго. Але мне б вельмі хацелася, каб яно не перашкодзіла маёй дачцэ ў бліжэйшы час убачыць мяне і сказаць: “Мама, ты смешная, я цябе вельмі люблю”.

    Чытайце яшчэ:

    «Праязджаю 900 кіламетраў двойчы на тыдзень, каб прывезці яму перадачу». Даша Лосік — пра смеласць і вернасць

    Палітвязень, блогер Ігар Лосік абвясціў бестэрміновую галадоўку

    «Арыштавалі піяніна, якое мне купілі бацькі ў першай клясе». У журналіста Ігара Лосіка апісалі маёмасьць

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці