• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Давайце дапаможам! Журналістцы ў эміграцыі неабходна падтрымка, каб палепшыць стан здароўя

    BYSOL адкрыў збор для журналісткі, якая сутыкнулася з пагрозамі крымінальнага пераследу і была вымушаная тэрмінова пакінуць Беларусь. Рашэнне на ананімны збор прадыктавана цяжкім псіхалагічным станам здароўя. 

    Падтрымка журналісткі ў эміграцыі, каб палепшыць стан яе здароўя

    «З апошніх сіл я збіраю сваё жыццё па кавалках і пакуль у мяне гэта атрымліваецца даволі дрэнна. Але я вельмі хачу вярнуць сабе здароўе, каб мець магчымасць жыць і працаваць», — дзеліцца сваімі адчуваннямі нашая калега.

    Як журналістка дзяўчына працавала ў некалькіх незалежных беларускіх медыя. У 2020 годзе я была двойчы затрымана на вуліцах Менску падчас выканання сваіх прафесійных абавязкаў і пакараная адміністратыўным арыштам. У 2021 годзе была вымушаная тэрмінова пакінуць Беларусь.

    Цяжкасці эміграцыі, не перажытыя з 2020 года, і вайна ва Украіне моцна паўплывалі на ментальнае і фізічнае здароўе дзяўчыны.

    «Праз гэта я страціла працу, перажыла цяжкую і працяглую дэпрэсію, на фоне беспрацоўя і голаду атрымала анемію і шэраг іншых праблем са здароўем.

    Праз стан майго здароўя я не маю зараз магчымасць працаваць, бо ў папросту не маю сіл падысці да ноўтбука (раней такое было толькі пасля цяжкіх інтэрв’ю пра забойствы).

    Згубілася канцэнтрацыя ўвагі: вялікіх высілкаў патрабуе чытанне любога тэксту (нібыта бачу літары, але сэнсу не разумею і трэба дужа напружвацца). Пасля прагляду кароткіх відэа з’яўляецца вялікая стомленасць, нібы адпрацавала поўны працоўны дзень без перапынку. Часам складана ўвогуле ўставаць з ложка, каб зрабіць нават такія простыя рэчы, як пачысціць зубы, напрыклад.

    Я ў адчаі і звяртаюся да вас па дапамогу, бо мне адной не адолець гэтых выпрабаванняў».

    Дапамагчы калезе

    Сума збору: 2750 еўра

    • €1500 – арэнда кватэры на 2 месяца
    • €1000 – курс псіхатэрапіі (10 кансультацый)
    • €250 – медыкаменты на 2 месяца
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці