• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Добра вучылася, вывучала сталінскую эпоху»: хто такая адлічаная Глафіра Жук

    Калі Глафіру Жук месяц таму затрымалі ў салоне прыгажосці, яна яшчэ была студэнткай факультэта журналістыкі БДУ і журналісткай "Народнай волі". Цяпер Глафіра проста журналістка.

    Суд прызнаў яе вінаватай ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве 14 траўня. Глафіра ў той дзень рабіла рэпартаж пра пасяджэнне суда па "справе студэнтаў". Аргумент "я працавала" на судзе не пачулі.

    Пакуль яе аднагрупнікі здавалі іспыты, Глафіра спала на падлозе камеры ў той лёгкай летняй кашулі, у якой прыйшла ў дзень затрымання ў салон прыгажосці. Калі яна вызвалілася, даведалася, што адлічаная — прапусціла сесію.

    Мінералка замест шампанскага на дзень нараджэння

    Месяц таму Глафіра прыйшла ў салон, каб зрабіць манікюр. Наперадзе быў дзень нараджэння.

    — Быў выхадны дзень, субота. У салон зайшлі мужчыны, падышлі асабіста да мяне, паказалі пасведчанне і папрасілі прайсці ў мікрааўтобус.

    Наступныя трыццаць сутак прайшлі ў ЦІП на Акрэсціна. Днём — невыносна горача. У двухмеснай камеры часам збіралася больш за дзесяць чалавек.

    Ноччу — холадна, таму што часам даводзілася спаць на падлозе, хутаючыся ў чужы швэдар. Ніводнай перадачы, ніводнага ліста за ўсе гэтыя дні да Глафіры не дайшло.

    Тамсама, на Акрэсціна, Глафіра і сустрэла дзень нараджэння.

    — У дзяўчат у камеры нейкім чынам захавалася бутэлька мінералкі. Мы ўявілі, што гэта шампанскае, і выпілі за мой дзень нараджэння. На наступны дзень адзін з наглядчыкаў спытаў, як гэта, святкаваць дзень нараджэння ў турме, ці спадабалася мне. Я не адрэагавала.

     

    «Я адлічаная?» — «Вы адлічаныя»

    Ужо калі суд выпісаў Глафіры трыццаць сутак арышту, яна разумела, што прапускае сесію. І ведала, што будзе адлічаная.

    — Я проста звыклася з гэтай думкай. Так складваюцца абставіны. Вучылася я заўсёды добра. Сярэдні бал — 8,6. Я займалася навуковай дзейнасцю, даследавала журналістыку сталінскай эпохі. Была добрай студэнткай.

    Глафіра займалася навуковай дзейнасцю, вывучала журналістыку сталінскай эпохі / фота з сацсетак Глафіры Жук

    Калі Глафіра вызвалілася, у паштовай скрыні ляжала некалькі паведамленняў ад факультэта: у іх гаварылася, што студэнтка павінна з’явіцца на экзамен. Яна мяркуе, што на пошце яе чакае яшчэ адно паведамленне — пра адлічэнне.

    Але ўчора Глафіра вырашылі пайсці не на пошту, а наўпрост у дэканат.

    — Ці правільна я разумею, што адлічаная? — спытала Глафіра.

    Ёй пацвердзілі.

    Першыя дні за свабодзе Глафіра правяла за зборам даведак: пра тое, што вучылася, пра тое, што вучылася добра. Яна паспрабуе аднавіцца на факультэце.

    Калі яе заяўку на аднаўленне задаволяць, працягне вучыцца. Калі не — прыдумае, дзе атрымаць дыплом.

     

    «Ні пра што»

    — Калі я ішла на факультэт журналістыкі, я думала так: журналістыка — гэта пра праўду, пра справядлівасць. Яна дапамагае ўладам звярнуць увагу на праблему. Напішу я праблемны матэрыял, нейкі чыноўнік зверне на яе ўвагу, і праблему вырашаць. Я думала, што іду вучыцца таму, як правільна падаць гэты праблемны матэрыял, — расказвае Глафіра пра свае чаканні ад адукацыі.

    Першае расчараванне было на першай жа практыцы ў адной з дзяржаўных газет. Глафіра ёміста характарызуе праблематыку, якую ўзнімала газета: «Ні пра што». Ад другой практыкі засталіся падобныя ўражанні.

    — Тады я задумалася пра тое, што трэба ісці ў незалежную журналістыку. Пасля жніўня я вырашыла супрацоўнічаць з «Народнай воляй», тым больш і людзі выданню былі патрэбныя.

    З боку адміністрацыі факультэта пытанняў наконт месца працы не было.

    Калі Глафіра трапіла на Акрэсціна, яна ўжо разумела, што будзе адлічаная

    — Былі пытанні наконт маёй пазіцыі, якую я раней актыўна выказвала. А потым я перастала яе выказваць, і пытанні скончыліся.

    — Зразумела, што многія аднакурснікі вас падтрымліваюць. А выкладчыкі?

    — Папраўдзе далёка не ўсе аднакурснікі падтрымліваюць. Меркаванні падзяліліся. Грамадства падзялілася. З маёй групы мне напісала літаральна тры чалавекі. Гэта мяне крыху збянтэжыла. Многія хлопцы і дзяўчаты ўжо даўно працуюць у дзяржаўных выданнях. Магчыма, таму не хочуць са мной кантактаваць.

    А вось многія выкладчыкі якраз напісалі ці сказалі мне цёплыя словы.

    І бацькі Глафіру падтрымалі. Пытанняў «Чым ты думала?» яна не пачула.

    І хоць Глафіра яшчэ не ведае, ці зможа вярнуцца на журфак, планы на прафесію ў яе не змяніліся. Да апошняга незалежнага выдання плануе заставацца ў беларускай журналістыцы.

     
    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці