Доктар «Ладэ» патрабуе з «Анлайнера» 250 мільёнаў рублёў
26 мая 2016
Доктар-мамолаг Валерый Маісеенка падаў у суд на Onliner.by і яго журналіста Аляксандра Чарнуху.
Доктар мяркуе, што артыкул пра яго пацыентку ўтрымлівае недакладныя звесткі, якія ганяць яго дзелавую рэпутацыю. Сума пазову аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды складае 250 мільёнаў рублёў. Былая пацыентка Юлія, дыягназ якой — чацвёртая ступень рака, — выклікана ў суд у якасці суадказніка.
Юлія ў свой час выявіла зацвярдзеласць ў грудзях і звярнулася па кансультацыю ў «Ладэ». Правільны дыягназ быў выстаўлены ў іншым медцэнтры, і толькі праз паўтара года, калі хвароба дайшла да невылечнай ступені рака. Камісія Міністэрства аховы не выявіла медыцынскай памылкі.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У беларускіх школах уводзяць факультатыў па журналістыцы
05.09.2024
Польскі суддзя-перабежчык перакваліфікаваўся ў карэспандэнта БЕЛТА
25.06.2024
«Бачыў, што хмары згушчаюцца». Блогер Сяргей Пятрухін расказаў пра ад’езд з Беларусі
13.02.2024
Прыпыняюць выхад ютуб-каналы «Міністэрства сепультуры» і Hodasevich-LIVE
22.04.2024