• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    “Думай. Гавары. Пішы. Не бойся”: У Гродне прадставяць летапіс свабоды слова за 35 гадоў

    Як гарадзенскія журналісты адстойвалі права на свабоду слова і сваю прафесію? Якімі былі незалежныя выданні эпохі перабудовы і незалежнай Беларусі? Як стваралася гісторыя непадцэнзурнага слова ў Гродне?

    Пра гэта раскажа вялікая выстава “Непадцэнзурная Гародня. 1983–2018”, якая стала своеасаблівым летапісам свабоды слова ў горадзе за апошнія 35 год.

    Арганізавалі выставу пляцоўка Hrod­na­Me­di­a­Room, Беларуская асацыяцыя журналістаў і Цэнтр гарадскога жыцця.

    Канец 80‑х — пачатак 90‑х быў часам аптымізму, абуджэння грамадскай актыўнасці і веры ў свабоду, якая можа пабудаваць справядлівае грамадства. У гэты час адбыўся сапраўдны «бум» нараджэння прынцыпова новых выданняў, што стала абсалютная новай з’явай для нашага грамадства.

    У 2000‑я незалежныя журналісты ахрэсцілі Гарадзеншчыну «зонай» рызыкі»: тут пачалася зачыстка незалежных СМІ, першыя пасадкі журналістаў за выказванне сваёй думкі. Разам з тым гарадзенцы паказалі прыклад сапраўднай прафесійнай салідарнасці, які будуць вывучаць на новых факультэтах журналістыкі ў будучай Беларусі.

    “Наша выстава распавядае пра характэрную рысу жыхароў нашага горада — жаданне быць свабоднымі. Нават у самыя змрочныя часы ў Гародні заўсёды жылі людзі, якія былі свабоднымі і адстойвалі сваё права на гэта”, — кажуць арганізатары.

    Выстава распавядае пра падзеі ў горадзе ад 1983 да сённяшняга дня: з’яўленне і знікненне першых непадцэнзурных часопісаў, газетаў “Рэанімова”, “Пагоня”, “Біржа інфармацыі” і “Рэпарцёр”; Радыё НБК; пераслед журналістаў і актывістаў і адстойванне імі свайго права на прафесію.

    “Прадстаўленая выстава толькі частка велізарнай калекцыі архіўных матэрыялаў. Прыйдзе час, і яны стануць асновай для кнігі альбо музейнай экспазіцыі”, — адзначаюць арганізатары.

    Выстава прысвячаецца 100-годдзю аднаўлення беларускай дзяржаўнасці — абвяшчэнню незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, якая фактычна заклала падмуркі сённяшняй незалежнай Беларусі і дэмакратычных каштоўнасцей, у тым ліку і свабоды слова.

    Адкрыццё выставы адбудзецца 12 сакавіка ў 18.30 у Цэнтры гарадскога жыцця (Савецкая, 3). Уваход вольны.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці