Дуня Міятавіч: Прэмія Алексіевіч з’яўляецца прызнаннем важнай ролі, якую граюць у сучасным грамадстве расследаванні, смелыя тэксты і журналістыка
9 кастрычніка 2015
Прадстаўніца АБСЕ па свабодзе СМІ Дуня Міятавіч павіншавала беларускую пісьменніцу Святлану Алексіевіч з атрыманнем Нобелеўскай прэміі па літаратуры.
“Смелы голас Алексіевіч, прызнаны Нобелеўскім журы, значна спрыяў плюралізму і разнастайнасці меркаванняў па праблеме найноўшай гісторыі. Яе нястомныя намаганні служаць выдатным прыкладам для незалежных журналістаў у Беларусі і за яе межамі», – цытуе Міятавіч прэс-служба АБСЕ.
Паводле Дуні Міятавіч, прэмія з’яўляецца прызнаннем важнай ролі, якую адыгрываюць у сучасным грамадстве расследаванні, смелыя тэксты і журналістыка.
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Аляксей Дзікавіцкі: Бясконца рабіць прадукт таннейшым не атрымаецца, інакш будзе пародыя
20.03.2024
«Кажуць людзі сёння, што на свеце свабода». Пра што беларусы Беластока пісалі ў газеты 90 гадоў таму
22.04.2024
«Хацела б зняць серыял аб прыходзе Лукашэнкі да ўлады». Вялікая размова з Марай Тамковіч
27.04.2024
Як фінансуюцца і працуюць галоўныя службы замежнага вяшчання краін свету
21.08.2024