• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Два беларускіх фільмы сярод пераможцаў ADAMI Media Prize 2020

    Беларускія рэжысёры Уладзімер Бокун і Дзіма Дзядок атрымалі ўзнагароды ADAMI за працы на тэмы культурнай разнастайнасці.

    «‎Нас яднае разнастайнасць!‎» — такі дэвіз цырымоніі ўручэння ўзнагародаў ADAMI Awards 2020.  Пераможцы прэміі былі аб’яўленыя падчас тэлевізійнага шоў 17 снежня ў супрацы з Грузінскім грамадскім вяшчальнікам (GPB), Тэлерадыё Малдова (TRM) і Espre­so TV (Кіеў). Амбасадар Ещрасаюза ў Грузіі Карл Хатцэлл быў ганаровым госцем шоў, паведамляюць арагнізатары.

    Фільм Уладзімера Бокуна «Жанін» быў узнагароджаны прызам ADAMI ў жанры «Дакументалістыка». Гераіня фільму — 88-гадовая рэпатрыянтка з Францыі, якая вярнулася ў Беларусь пасля Другой Сусветнай вайны. Жанін наведала дом свайго дзяцінства пасля 70 гадоў
    жыцця ў Беларусі.

    Цыкл кароткіх фільмаў Дзімы Дзядка «Вершы з багны» намінаваны прэміяй ADAMI Media Prize у катэгорыі «Web відэа». Гэта мастацкія партрэты дзесяці паэтаў, якія чытаюць свае працы на мінскіх вуліцах. Праца дае адчуванне духу новага пакалення.

    Поўны спіс пераможцаў ADAMI Media Prize 2020:

    ADAMI Media Prize за TV-Iнфармацыю («Дакументалістыка»)

    «Жанін», Уладзімер Бокун, Беларусь

    ADAMI Media Prize за TV-Навіны/Кароткі нон-фікшн

    «Вёска з назваю Ферма», Анна Гудушаўры, Ime­di TV, Грузія

    ADAMI Media Prize за TV-Забавы («Мастацкія творы»)

    «Маці», Віталі Гайдарджы, GRT, Малдова

    ADAMI Media Prize за «Web відэа»

    Вершы з багны, Дзіма Дзядок, Беларусь

    Малады ADAMI

    «16-гадовыя жонкі», Гьюлгун Мамедханава, GIPA, Грузія

     

    Адмысловыя згадкі ADAMI Media Prize 2020

    Адмысловая згадка за «Web відэа»

    «Боршч. Сакрэтны інгрэдыент», Наталка Якімовіч, Film.ua Group, Украіна

    Адмысловая згадка за «Web старонкі»

    Культурніцка-забаўляльны блог, Наталля Кель, Малдова

    Адмысловая згадка за асвятленне COVID-19

    «Co19», Кямран Агабалаеў, azTv, Азербайджан

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці