• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыпломам “За адданасць прафесіі” ўганараваны Дзяніс Івашын

    Гомельская філія ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” 27 верасня падвяла на сваім сходзе  вынікі штогадовага міжрэгіянальнага конкурсу на ўручэнне дыплома “За адданасць прафесіі”.

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/hato0927_01_dyplom.jpg

    Па інфармацыі старшыні філіі Міколы Бянько, сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 10 прэтэндэнтаў. У шорт-ліст патрапілі Сяргей Няроўны з Крычава, Таццяна Смоткіна з Глыбокага, Дзяніс Івашын з Гродна, Алесь Ляўчук з Брэста, чые высілкі і журналісцкія працы адпавядалі ўмовам конкурсу. Нягледзячы на перашкоды і пераслед, яны годна выконвалі свае прафесійныя абавязкі. Намінаваліся на дыплом таксама людзі творчай прафесіі з Гомеля, Лунінца, Мінска і Слуцка.

    Па выніках рэйтынгавага галасавання перавага была аддадзена Дзянісу Івашыну з ягоным цыклам публікацый у газеце “Новы час” пра будаўніцтва і адкрыццё рэстарана “Поедем поедим” побач з Курапатамі пад Мінскам, дзе ў 1930‑я гады карнікі НКУС расстралялі, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч мірных жыхароў. У ліку матэрыялаў і журналісцкае расследаванне “Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты”. У звязку з гэтымі публікацыямі бізнесовец Аркадзь Ізраілевіч выклікаў “Новы час” і журналіста Івашына ў суд і прайграў яго.

    Конкурс з уручэннем дыплома “За адданасць прафесіі” быў распачаты Гомельскай філіяй ГА “БАЖ” у 2009 годзе на знак памяці журналіста і выдаўца Уладзіміра Вербавікова. Праз конкурс філія адзначае і робіць больш вядомымі грамадскасці  сяброў БАЖ – выдаўцоў, рэдактараў, журналістаў, карэспандэнтаў, аператараў, фатографаў, распаўсюднікаў друкаваных СМІ, якія сумленна працуюць, нягледзячы на перашкоды. Адначасова выказваецца падтрымка і салідарнасць з калегамі, якія пацярпелі ад уціску і дыскрымінацыі на прафесійнай глебе і праявілі мужнасць, адстойваючы свае правы на прафесійную дзейнасць.

    На сходзе Гомельскай філіі прыняты ў сябры ГА “БАЖ” фрылансер Андрэй Толчын і заснавальнік партала “Дзелавы Гомель” Аляксей Харкевіч.

    Фота Андрэя Мядзведзева.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці