• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дыслайк і… пратакол за распаўсюд нацысцкай сімволікі

    Пратакол адміністрацыйнага правапарушэння складзены на дрыбінскага актывіста Руху “За Свабоду” Андрэя Юркова. Падставай для гэтага паслужыў дыслайк, які актывіст паставіў у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі”  пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян.

    “Юркоў А. знаходзячыся ў Дрыбіне, у перыяд часу з 26 верасня па 19 лістапада 2019 года, з’яўляючыся карыстальнікам сацыяльнай сеткі “Однокласснікі”…. размясціў у стужцы інфармацыйную прадуцыю, унесеную у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, што дазваляе… свабодна яе распаўсюджваць” — пазначана ў пратаколе правапарушэння.

    Прадугледжаная адказнасць па частцы 2 арт. 17.11КаАП (распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, а роўна выраб, выданне, захоўванне або перавозка з мэтай распаўсюджвання такой інфармацыйнай прадукцыі, калі ў гэтых дзеяннях няма складу злачынства).

    “Во блін! Думаў, выбары скончыліся. А тут на табе, пратакол! Шыюць распаўсюд экстрэмісцкай сімволікі. На “Аднакласніках” у стужцы паставіў дызлайк пад матэрыялам, дзе пазначана, што пад нацысцкім сцягам знішчана 35 мільёнаў савецкіх грамадзян”, — выказаўся Юркоў на сваёй старонцы ў Face­book.

    Нагадаем, такое правапарушэнне цягне накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да пяцідзесяці базавых велічынь з канфіскацыяй прадмета правапарушэння, а таксама прылад і сродкаў здзяйснення ўказанага парушэння або без канфіскацыі, або адміністрацыйны арышт з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці