Дзень нараджэння за кратамі сустракае наша калега Ірына Слаўнікава
Ірыну разам з мужам затрымалі 30 лістапада мінулага года ў мінскім аэрапорце па вяртанні з адпачынку.
Двойчы ёй прысудзілі па 15 сутак.
26 лістапада стала вядома, што Ірына — падазраваная паводле артыкула 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»). Дасведчаную журналістку, якая цягам некалькіх дзесяцігоддзяў супрацоўнічала з незалежным СМІ, прызналі палітзняволенай.
Пазней супраць калегі выставілі абвінавачанне і па экстрэмісцкім артыкуле — пакуль Ірына сядзела, улады прызналі «Белсат» экстрэмісцкім фармаваннем. Цяпер Ірыну у закрытым рэжыме судзяць у гомельскім «судзе», журналістцы пагражае да 7 гадоў. Прысуд могуць агучыць ужо на гэтым тыдні, бліжэйшае пасяджэнне пройдзе ў чацвер.
Дарэчы, у гэтым месяцы Дні нараджэння таксама у зняволеных Алены Талкачовай, Людмілы Чэкінай і Дзмітрыя Лукшы. Падтрымайце іх лістамі, актуальныя адрасы заўсёды ТУТ
Журналісты — НЕ злачынцы!