• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Бабруйскі журналіст Дзяніс Носаў выйшаў на волю пасля «сутак»

    Як стала вядома БАЖ, пасля 15 сутак адміністрацыйнага арышту выйшаў на волю журналіст рэгіянальнага выдання «Вечерний Бобруйск» Дзяніс Носаў.

    Дзяніс Носаў бабруйскі журналіст

    Дзяніс Носаў. Фота: сацсеткі

    Журналіста прыватнага бабруйскага выдання Дзяніса Носава затрымалі 8 красавіка. У праўладным тэлеграм-канале пазней з’явілася прымусова-пакаяльнае відэа з ім: журналіст распавядаў, што з 2020 года адпраўляў у Telegram сваім знаёмым «экстрэмісцкія матэрыялы», а таксама што пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне падпісаўся на «экстрэмісцкія каналы», каб быць у курсе падзей. Дзяніс таксама казаў, што за свае дзеянні «будзе адпраўлены ў ІЧУ».

    15 красавіка з’явілася інфармацыя, што суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска  прызначыў яму 15 сутак адміністрацыйнага арышту, прызнаўшы вінаватым у «распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў» (паводле арт. 19.11 КаАП РБ). 23 красавіка стала вядома, што журналіст выйшаў на волю пасля адбыцця пакарання.

    Дзяніса Носава затрымлівалі і арыштоўвалі на «суткі» ў 2020 і 2022 гадах.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці