• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Беларус Дзмітрый Шэпелеў страціў працу на расійскім тэлебачанні

    Гаворка ідзе пра папулярнае штотыднёвае шоу «У коле сяброў», якое паказвае тэлеканал «Расія».

    41-гадовы Шэпелеў з восені 2023 года вёў гэтую сямейную праграму, дзе размаўляў са знакамітасцямі і звычайнымі тэлегледачамі, якія прыходзілі ў студыю са сваімі хатнімі гадаванцамі. Госці распавядалі цікавыя і павучальныя гісторыі пра сваіх чатырохногіх і пярнатых сяброў, а таксама давалі парады па доглядзе за жывёламі, піша «Камсамолка».

    Аднак, як вынікае з кастрычніцкіх эфіраў 2024 года, Шэпелеў больш не вядзе праграму. Новыя выпускі вядзе акцёр Сяргей Друзьяк, якому дапамагае сабака пароды бордэр-колі па мянушцы Прайм. Дарэчы, Друзьяк быў госцем аднаго з выпускаў праграмы, калі яе яшчэ вёў Шэпелеў.

    Акрамя тэлебачання, у Шэпелева не склаліся справы і з падкастамі на радыё і ў інтэрнэце.

    Першы праект быў прысвечаны штучнаму інтэлекту, другі меў назву «Тата дома». Абодва праекты не абнаўляліся з пачатку лета. Таксама кароткім аказаўся праект «Спатканне з прычэпам» на платформе Rutube, які выйшаў вясной. Шэпелеў быў не толькі вядучым, але і прадзюсарам гэтага шоу.

    Зараз, паводле інфармацыі KP.RU, Шэпелеў працуе над новымі ідэямі і праектамі ў якасці прадзюсара. У мінулым годзе ён прайшоў курс па бізнэс-прадзюсаванні ў Школе падзейнага прадзюсавання.

    Шэпэлеў, які пачынаў кар’еру ў Беларусі, быў вядучым папулярных расійскіх тэлешоу, такіх як «Достояние Республики», «Два голоса», «На самом деле», «Ты как я», «Шоу большой страны». Перад гэтым ён працаваў на ўкраінскім тэлебачанні.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці