• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзмітрый Кісялёў не адчувае віны за тое, што адбылося на Данбасе

    У Мінск прыехаў гендырэктар МІА «Россия Сегодня», вядомы прапагандыст Дзмітрый Кісялёў. Учора ён сустрэўся з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, а сёння ў Доме Масквы праходзіць сустрэча з журналістамі. У сустрэчы бярэ ўдзел міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч.

    «Мы працуем у Беларусі даўно, а сёння адкрываем новую прастору [беларускі партал «Спутнік» уваходзіць у структуру «Россия сегодня», — сказаў Дзмітрый Кісялёў. — Мэты прысутнасці ў Беларусі не адрозніваюцца ад мэтаў працы ў свеце — фармаванне справядлівага вобразу Расіі. Мы сябе не аддзяляем ад братэрскага беларускага народу. Хочам, каб у вас была магчымасць развівацца без перашкод звонку», — даказваў Кісялёў.

    Лілія Ананіч заявіла, у сваю чаргу, што распрацоўваецца план супольнай інфармацыйнай прасторы Саюзнай дзяржавы.

    Задаў пытанне Кісялёву і журналіст «Нашай Нівы». У Беларусі заведзена 135 крымінальных спраў на грамадзян, што бралі ўдзел у баявых дзеяннях ва Украіне, сказаў ён. Адзін з хлопцаў, што ваявалі за ДНР, прызнаў у інтэрв’ю «НН», што адправіўся ваяваць пад уздзеяннем праграм тэлеканала «Расія». 9000 чалавек загінула ва Украіне. Ці адчуваеце вы віну за смерць гэтых людзей, — спыталіся мы.

    Кісялёў у адказ сказаў, што не адчувае віны за пераварот, за касетныя бамбёжкі мірнага насельніцтва і за развязаную грамадзянскую вайну. Ён таксама дадаў, што ў карэспандэнта «Нашай Нівы» сумбур у галаве. 

    Дай бог здароўя рускаму міру, сказаў Кісялёў. Ён аказвае «облагоражіваюшчее воздействіе» на свет, мяркуе ён.

    Адказваючы на наступнае пытанне радыё «Свабода», Кісялёў абрынуўся на «Свабоду» з крытыкай. Сказаў, што «Свабода» займаецца бруднай журналістыкай, супраць якой выступае «Россія сегодня». А ўся рэч у тым, што «Свабода» спытала пра афшоры Пуціна. Па сутнасці ж Кісялёў сказаў, што «давярае прэзідэнту».

    У сваю чаргу, міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч зазначыла, што галоўнае, каб журналістыка заставалася чэснай і неперадузятай, бо ў час інтэрнэту праўда абавязкова вылезе. Не напіша адзін, дык напіша другі, сказала яна.

    «На Захадзе вобраз Беларусі складаецца са штампаў, гэта прымітыўны вобраз», — перакананы Кісялёў. А «Спутнік» будзе прасоўваць яе пазітыўны вобраз, запэўніў ён.

    У той жа час Кісялёў адзначыў, што ён не бачыць прыкмет інфармацыйнай і прапагандысцкай вайны ў Беларусі і Расіі. «Мы не прапагандысты, — сказаў ён. — Інфармацыйна-прапагандысцкія войны вядуць ЗША».

    Информагентство «Россия сегодня» открыло в Минске мультимедийный пресс-центр Sput­nik

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці