• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзякуючы юрысту недзяржаўнай газеты пракуратура ўзяла пад кантроль падачу электронных зваротаў дэпутатам

    Пракуратура Мінскай вобласці ўзяла пад кантроль пытанне па размяшчэнні на сайтах выканкамаў у рубрыках “Электронныя звароты” інфармацыі пра магчымасці зваротаў у адпаведны Савет дэпутатаў.

    Да гэтага часу інфармацыя пра тое, што праз інтэрнэт-старонкі Мінскага абласнога, раённых і Жодзінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў можна даслаць зварот у адпаведны Савет дэпутатаў, адсутнічае. У раздзелах з назвай “электронныя звароты” не згадваецца, што дасланыя праз іх у мясцовыя прадстаўнічыя органы лісты трапяць па прызначэнні.

    Гэта кепска адбіваецца на магчымасцях камунікацыі паміж грамадзянамі і дзяржаўнымі органамі. Тым больш што, як правіла, у мясцовых Саветаў няма ўласных інтэрнэт-рэсурсаў. Акрамя гэтага, тут ёсць супярэчнасць з заканадаўствам.

    Згодна з ч. 2 п. 1 арт. 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 300‑З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў”, на афіцыйным сайце дзяржаўнага органа, іншай дзяржаўнай арганізацыі ў глабальнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт павінна быць размешчана інфармацыя пра спосаб або спосабы электронных зваротаў у гэты дзяржаўны орган, іншую дзяржаўную арганізацыю. Гэтакая ж норма ўтрымліваецца ў п. 1.2 Указа Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 кастрычніка 2007 г. № 498 “Пра дадатковыя захады па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў”.

    На гэтую праблему звяртаў увагу чыноўнікаў  юрыст газеты “Борисовские новости” Алег Мацкевіч. Старшыня Мінскага абласнога Савета дэпутатаў І. Э. Ліпніцкі напісаў яму ў адказ, што «звароты грамадзян i юрыдычных асобаў у адрас Мiнскага абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў прымаюцца ў спецыяльнай рубрыцы “Электронныя звароты” на афiцыйных iнтэрнэт-сайтах адпаведных выканаўчых камiтэтаў”. Але даведацца пра гэта на саміх інтэрнэт-сайтах па-ранейшаму немагчыма.

    Кропку ў спрэчцы паставіла Мінская абласная пракуратура. Пасля разгляду скаргі А. Мацкевіча там прызналі, “што на старонках афіцыйнага інтэрнэт-сайта Мінскага аблвыканкама, у тым ліку на старонцы Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, а таксама ў спецыяльнай рубрыцы “Электронныя звароты” адсутнічае інфармацыя пра тое, што электронныя звароты, якія накіроўваюцца грамадзянамі і прадстаўнікамі юрыдычных асоб у Савет дэпутатаў, перадаюцца пры дапамозе іх размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы інтэрнэт-сайта Мінаблвыканкама “Электронныя звароты”». Гэтая ж пракурорская заўвага тычыцца і сайта Барысаўскага раённага выканкама.

    Таму “з улікам вышэйпададзенага пракуратурай вобласці накіраваны інфармацыйны ліст у адрас старшыні Мінскага абласнога Савета дэпутатаў з прапановай прыняць меры па размяшчэнні на інтэрнэт-сайце Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, а таксама на адпаведных сайтах раённых выканаўчых камітэтаў і Жодзінскага гарвыканкама інфармацыі пра парадак падачы электронных зваротаў у адрас Саветаў дэпутатаў пры дапамозе іх размяшчэння ў спецыяльнай рубрыцы “Электронныя звароты” Мінскага аблвыканкама і аналагічных рубрыках райгарваканкамаў. Пракуратурай вобласці дадзенае пытанне пастаўлена на кантроль”.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці