• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяніса Івашына кінулі ў карцар, а затым пасадзяць на каранцін

    Сваякам журналіста Дзяніса Івашына стала вядома, што яго перавялі ў карцар.

    Паводле іх звестак, там ён прабудзе 5 сутак, пасля чаго палітвязня з невядомай прычыны змесцяць на 5‑дзённы каранцін.

    Журналіст 10 дзён будзе ў поўнай ізаляцыі і не зможа атрымліваць перадачы з волі.

    Дзяніса Івашына затрымалі супрацоўнікі КДБ 12 сакавіка і выставілі абвінавачанне паводле 365 крымінальнага артыкулу (умяшанне ў дзейнасць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў).

    2 верасня Дзянісу Івашыну прад’яўленыя два новых абвінавачанні: у здзяйсненні менш цяжкага і асабліва цяжкага злачынстваў. Тэрмін утрымання яго пад вартай можа быць падоўжаны. Па якіх артыкулах яму прад’яўленыя новыя абвінавачванні, не паведамлялася.

    За час знаходжання пад вартай Дзяніса неаднаразова вазілі на размовы ў КДБ, двойчы кідалі ў карцар. Вядома, што журналіст адмовіўся пісаць прашэнне аб памілаванні.

    Праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем. Журналіст утрымліваецца ў турме №1 Гродна.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці