• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Дзяржаўныя тэлеканалы адыходзяць ад неэфектыўных схем пры продажы рэкламы і створаць аб’яднаную кампанію

    Белтэлерадыёкампанія, АНТ, СТБ і «Мір» стварылі на парытэтных умовах прадпрыемства, якое будзе прадаваць рэкламу ў эфіры згаданых каналаў. Гэта будзе такі дзяржаўны сэйлз-хаўс.

    Як паведамляе БелТА, «Тэлевізійны рэкламны альянс» пачне працаваць ад пачатку наступнага года.

    Гэтае рашэнне выглядае стратэгічным і даўно наспетым — грошы, якія сыходзілі пасярэднікам, тэлеканалы змогуць накіроўваць на развіццё ўласнага кантэнту. Гэта зменшыць у эфіры долю расійскіх праграм, якія ў некаторых каналаў займаюць да 90% часу.

    Цяпер у Беларусі прадаўцамі тэлерэкламы з’яўляюцца прыватныя кампаніі «Алькасар Медыя Сервіс» і «ВіАйБел», звязаныя з Сяргеем Цяцерыным, тэнісным трэнерам і сябрам Аляксандрам Лукашэнкі.

    Пры гэтым фірмы, якія замяраюць аўдыторыю, таксама афілююцца з Цяцерыным. Атрымлівалася, што прадаўцы рэкламы пры абгрунтаванні цаны і размеркаванні грошай грунтаваліся на уласных дадзеных, якія было немагчыма праверыць звонку.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці