• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі, у ёй згадалі журналіста Свабоды Ігара Лосіка

    19 верасня ў Страсбургу Еўрапарламент ухваліў рэзалюцыю «Аб цяжкім становішчы палітвязняў у Беларусі».

    Сесія Еўрапейскага парламента ў Страсбургу. 2024 год. Фота: Радыё Свабода

    Рэзалюцыю прынялі большасьцю галасоў: дакумэнт падтрымалі 549 парлямэнтароў, 21 прагаласаваў супраць, 37 устрымаліся.

    Праект рэзалюцыі Эўрапарлямэнту (канчатковы тэкст пакуль не апублікаваны) зьмяшчае 9 пунктаў. У дакумэнце ад беларускіх уладаў патрабуюць неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх палітвязьняў і адвольна затрыманых асобаў.

    У ім выказваецца асаблівая заклапочанасьць тым, што некаторых палітзьняволеных шмат месяцаў трымаюць бяз сувязі са зьнешнім сьветам і што пра іх стан немагчыма атрымаць інфармацыю — адзначаецца, што іх ізалююць, кепска абыходзяцца зь імі і проста катуюць. У прыватнасьці, згадваюцца Марыя Калесьнікава, Сяргей Ціханоўскі, Мікола Статкевіч, Алесь Бяляцкі, Максім Знак, Віктар Бабарыка, Ігар Лосік, Паліна Шарэнда-Панасюк, Павал Севярынец, Аляксандар Ярашук, Мікіта Залатароў і Яна Пінчук.

    У праекце рэзалюцыі выказваюць шкадаваньне, што ніхто зь беларускіх палітзьняволеных ня трапіў у міжнародны абмен вязьняў, і заклікаюць ЭЗ актывізаваць намаганьні па іх вызваленьні, падтрымліваць беларускіх палітвязьняў і іх сем’і і спрашчаць працэдуры атрыманьня візаў і часовых пасьведчаньняў асобы «для тых, хто ўцякае зь Беларусі».

    Таксама ў праекце рэзалюцыі зьмяшчаецца заклік да ЭЗ і яго краін-чальцоў пашырыць і ўзмацніць санкцыі супраць асобаў і арганізацый, адказных за рэпрэсіі ў Беларусі, а таксама «працаваць над прыцягненьнем да адказнасьці за злачынствы рэжыму Лукашэнкі і актыўна прымяняць прынцып унівэрсальнай юрысдыкцыі».

    У дакумэнце выказваюць занепакоенасьць перасьледам беларусаў у эміграцыі, згадваючы «300 000 беларусаў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з 2020 году і сутыкнуцца з палітычным перасьледам за мяжой», і ўзгадваюць справу беларускага рэжысэра Андрэя Гнёта, заклікаючы Сэрбію ўстрымацца ад ягонай экстрадыцыі, а ЭЗ і дзяржавы-сябры — сачыць за яго справай.

    Парлямэнтары ў дакумэнце ацэньваюць «выбары 2020 году як ашуканскія» і патрабуюць «ад беларускіх уладаў неадкладна і безумоўна вызваліць усіх палітычных зьняволеных і адвольна затрыманых асоб».

    18 верасьня на сэсіі ў Страсбуры эўрапейскія парлямэнтары абмеркавалі сытуацыю зь беларускімі палітвязьнямі.

    Сьвятлана Ціханоўская падзякавала Эўрапейскаму парлямэнту за прыняцьце рэзалюцыі, якая падкрэсьлівае цяжкае становішча палітвязьняў у Беларусі.

    «Гэта ясны сігнал рэжыму Лукашэнкі, што міжнародная супольнасьць не заплюшчвае вочы на рэпрэсіі, катаваньні і несправядлівыя суды. Асабліва важна, што ў рэзалюцыі згадваюцца імёны тых, хто стаў сымбалямі гэтай барацьбы: Алесь Бяляцкі, Ігар Лосік, Марыя Калесьнікава і многія іншыя. Усе яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а рэпрэсіі спыненыя».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці