• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эдуард Пальчыс атрымаў асабістую ўзнагароду ад Аляксандра Лукашэнкі

    17 кастрычніка працягнецца судовае пасяджэньне па справе заснавальніка і рэдактара блогу 1863x Эдуарда Пальчыса, вядомага пад псэўданімам Джон Сільвэр (Jhon Silver).

    Бацькі Эдуарда паказалі Свабодзе дыплёмы свайго сына. Чалавек, якога абвінавачваюць у распальваньні міжнацыянальнай варожасьці і распаўсюдзе парнаграфіі, мае падзякі ад Міністэрства адукацыі і прэмію спэцыяльнага фонду прэзыдэнта Беларусі.

    Гістарычны музэй у Гародні ён мог двойчы абыйсьці за адзін дзень

    Дыплём другой ступені ад Міністэрства адукацыі і грашовую прэмію са спэцфонду прэзыдэнта Эдуард Пальчыс атрымаў на рэспубліканскай алімпіядзе па гісторыі. У 2008 годзе 11-клясьнік Пальчыс заняў другое месца на рэспубліканскім спаборніцтве. У той жа год ён паступіў на гістфак БДУ.

    Дыплём Пальчыса з подпісам Лукашэнкі

    Дыплём Пальчыса з подпісам Лукашэнкі

    Дыплёмы Пальчыса

    Гісторыяй Пальчыс цікавіўся яшчэ падлеткам. Бацькі мелі вялікую бібліятэку, зь якой ён упадабаў гістарычныя і прыгодніцкія раманы.

    «Ён прачытаў „Дон Кіхота“ Сэрвантэса яшчэ ў 12 год», — кажа Аляксандар Пальчыс, бацька Эдуарда.

    Маці Антаніна Пальчыс, узгадвае, як Эдуард штораз прасіўся схадзіць у гістарычны музэй, калі яны прыяжджалі да сваякоў у Гародню.

    «Амаль кожная паездка праходзіла праз музэй, — кажа Антаніна Аляксандраўна. — Вельмі любіў экспанаты глядзець. Я магла ўжо чакаць яго на вуліцы, а ён некалькі разоў абыходзіў увесь музэй».

    Так ён захапіўся гісторыяй Беларусі. У 2006 годзе Эдуард Пальчыс трапляе на старонкі газэты «Наша Слова». Ён двойчы ўдзельнічаў у расчыстцы сядзібы Ігната Дамейкі ў вёсцы Запольле Лідзкага раёна, пра што пісала газэта ТБМ.

    Пра мясцовую гісторыю яму шмат распавядаў бацька.

    «Мы прыяжджалі на маю малую бацькаўшчыну, — узгадвае бацька. — Там палілі вогнішча, смажылі сала. Я яму распавядаў пра гісторыю Ліды, пра лідзкі замак».

    Мог замяніць выкладчыцу інфарматыкі

    Маці кажа, што, у прынцыпе, Эдуард цікавіўся ўсім. Дома было шмат энцыкляпэдый і пазнавальных кніг. Адсюль ягоная эрудзіраванасьць. У старэйшых клясах ён выступаў за гарадзкую каманду «Што? Дзе? Калі?»

    Аляксандар і Антаніна Пальчыс падчас працэсу над іх сынам Эдуардам

    Аляксандар і Антаніна Пальчыс падчас працэсу над іх сынам Эдуардам

    «Яму ўсё было цікава і ён чытаў вельмі шмат», — кажа Антаніна Аляксандраўна.

    Асаблівым інтарэсам Пальчыса была інфарматыка. У 2002 годзе дома зьявіўся першы кампутар. І калі ў школе пачалася інфарматыка, Эдуард ужо добра валодаў тэхнікай. Даходзіла да таго, што настаўніца магла пакінуць яго весьці ўрок.

    «Калі настаўніцы трэба было сысьці, яна магла загадаць: „Пальчыс, давай тлумач кожнаму“», — кажа маці.

    Са сваімі ведамі Эдуард мог бы паступіць і ў тэхнічны ўнівэрсытэт. На гэтым настойвалі бацькі. Але ён хацеў вучыцца на гістфаку.

    «Яго таксама цягнула на журналістыку, але вырашыў паступаць на гістфак, — кажа бацька. — Праўда, вельмі хутка ён у ім расчараваўся. Паўплывала тое, што ён вучыўся ў моцнай школе. Ён думаў, што ва ўнівэрсытэце будзе яшчэ вышэйшы ўзровень».

    Пасьля другога курсу Пальчыс хацеў кінуць унівэрсытэт. Бацькі адгаварылі. Але ўсё адно на пятым курсе ён не здаваў іспыты і дыплём не атрымаў.

    «Ён заўжды казаў, што Біл Гейтс стаў Білам Гейтсам без дыплёму, — кажа бацька. — Яны нарадзіліся ў адзін дзень — 28 кастрычніка. Калі ў 2013 годзе за два месяцы да выпуску, ён сказаў, што ня хоча атрымліваць дыплём, я яму адказаў: „Ну, сынок, дай Бог, каб ты стаў Эдуардам Пальчысам без дыплёму“».

    «Ты беларус? Дык размаўляй па-беларуску»

    Акурат пра ўнівэрсытэцкія дыплёмы Эдуард нядаўна напісаў у лісьце сваім бацькам. Ён піша, што не выступае супраць дыплёмаў найвышэйшай адукацыі: «Я супраць бескарысных дыплёмаў, якія нідзе ў сьвеце не катуюцца і нікому не патрэбныя». Маўляў, са сваёй адукацыяй у іншай краіне ён бы мог працаваць ці дасьледчыкам ці выкладчыкам гісторыі.

    Усе лісты да бацькоў ён піша па-беларуску. Бацька дома зь дзецьмі размаўляў па-беларуску. Але Эдуард звычайна адказваў па-расейску. Яшчэ са школы беларуская мова яму давалася зь цяжкасьцю.

    «Калі яму было гадоў 15, я нават стаў яго папракаць, — кажа Аляксандар Пальчыс. — Пытаюся: „Ты беларус? Дык размаўляй па-беларуску“. Толькі цяпер, пасталеўшы, ён пачынае разумець тое, што ўпусьціў».

    Жонка Эдуарда Вікторыя Пальчыс чытае навіны пра мужа падчас суду

    Жонка Эдуарда Вікторыя Пальчыс чытае навіны пра мужа падчас суду

    Працэс над Эдуардам Пальчысам пачаўся 14 кастрычніка. Пальчысу, якога абвінавачваюць у экстрэмізьме і распаўсюджваньні парнаграфіі, пагражае да пяці гадоў абмежаваньня волі. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    12.12.2023
    Акцэнты

    «Ивлеева и Тодоренко умерли для меня». Интервью с одним из создателей «Орла и решки» Евгением Синельниковым

    Евгений Синельников — один из создателей известного украинского шоу о путешествиях «Орел и решка». Он много лет работал режиссером-постановщиком телепроекта и даже был ведущим девятого сезона. Когда началась война, Евгений с семьей жил в Буче, они пробыли под оккупацией несколько недель. После освобождения Киевской области режиссер вернулся в родной дом. Мы поговорили с ним о том, как сейчас устроена жизнь в Буче, что он чувствовал, когда российские солдаты пришли к нему домой, а еще об обиде на белорусов и о том, что такое делать национальный контент на YouTube.
    17.11.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці