• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Экспертыза не знайшла экстрэмізму ў аглядзе праваабаронцаў

    Экспертная камісія вырашыла, што ў Аглядзе-хроніцы «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» няма «звестак, што ўтрымліваюць прыкметы экстрэмізму».

    Пра гэта паведамляецца ў лісце намесніка начальніка Ашмянскай мытні па праваахоўнай працы Дзмітрыя Сцепаненкі праваабаронцу са Смаргоні Аляксандру Дзергачову.

    Як вынікае з паслання, экспертнае заключэнне было зроблена 14 верасня. Цяпер мытня прапануе сп-ру Дзергачову забраць кнігі ў Ашмянах.

    Дакумент апублікаваў сайт spring96.org.

    На вокладцы Агляду — віцебскі журналісцкі перфоманс «з клеткамі і птушкамі»

    Нагадаем: 13 сакавіка на літоўска-беларускім памежным пераходзе Каменны Лог мытнікі затрымалі Агляд-хроніку «Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2014 годзе» і яго англамоўны варыянт «Sit­u­a­tion of Human Right in Belarus in 2014» – усяго 47 асобнікаў. Кнігі Аляксандр Дзергачоў перавозіў на сваім асабістым аўтамабілі.

    Агляд выдае закрыты ўладамі праваабарончы цэнтр “Вясна”.

    Што стала з забранай на мяжы цягам года друкаванай прадукцыяй?

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці