• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    «Экстрэмісцкія» статусы ў «Маланка Медыя» і «Еўрарадыё» – гэтам разам акаўнты ў TikTok

    Прадукцыя чарговых незалежных інфармацыйных рэсурсаў з беларускім кантэнтам аб’яўлена «экстрэмісцкай». Прычым выглядае, што сістэма ўжо не кантралюе ранейшыя рашэнні і навешвае «ярлыкі» паўторна.  

    Служба інфармацыі пракуратуры Мінскай вобласці абнародавала допіс аб прызнанні «экстрэмісцкімі матэрыяламі» шэрагу акаўнтаў у сацыяльнай сетцы Tik Tok.

    Сярод занесеных у «чорны спіс» — праекты «Маланка Медыя» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@ malanka­me­dia), «Наш дом TV» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@house_by) ды некаторыя іншыя. Ведамства ўдакладняе, што адпаведнае рашэнне прынятае на падставе заявы пракуратуры Крупскага раёна Мінскай вобласці.

    Паказальна, што Tik­Tok-акаўнт «Маланка Медыя» ўжо фігуруе ў так званым рэспубліканскім пераліку «экстрэмісцкіх матэрыялаў», які акумулюе на сваім сайце Міністэрства інфармацыі. У сакавіку рэсурс апынуўся там згодна з вердыктам суда Чыгуначнага раёна Гомеля.

    Дзеля справядлівасці, падобных накладак становіцца ўсё больш — раённыя суды кулуарна кляпаюць «экстрэмісцкія справы», не лічачы патрэбным пераканацца ў тым, ці не фігуруе ўжо раптам суб’ект разгляду ў адпаведных ведамасных спісах.

    А напярэдадні Мінінфарм абнавіў базу «нелаяльных» медыя, з якой вынікае, што 15 чэрвеня суд Цэнтральнага раёна Мінска аднёс у тым жа Tik­Tok да «экстрэмісцкай прадукцыі» акаўнт «Еўрапейскага радыё для Беларусі» (ідэнтыфікатар https://www.tiktok.com/@euroradio). Безапеляцыйна канстатуецца, што рашэнне падлягае «неадкладнаму выкананню» ў адпаведнасці з арт. 314 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса.

    Даведачна:

    «Еўрапейскага радыё для Беларусі» – незалежны сродак масавай інфармацыі, акцэнтаваны на аналітычнай ацэнцы самых важных падзей у жыцці беларускага грамадства. Да 2020 года меў акрэдытаваны офіс у Мінску.

    «Маланка Медыя» — праект, створаны для незалежнай ацэнкі інфармацыі, якая паступае з Беларусі. Публікуе штодзённую падборку навін, вядзе штотыднёвыя наўпроставыя эфіры, робіць эксклюзіўныя інтэрв’ю.

    «Наш дом TV» — тэлевізійны экспертны інтэрнэт-канал, створаны пад дахам аднайменнай праваабарончай арганізацыі на чале з актывісткай Вольгай Карач.

    Чытайце яшчэ:

    Reform.by получил премию Free Media Awards

    Яўген Магда: «Распавядаць пра Беларусь ва Украіне — як кідаць зерне на бетонную падлогу»

    Комитет защиты журналистов: Все чаще представителям медиа требуется помощь при эвакуации из своих стран

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці