• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эквадор адключыў інтэрнэт заснавальніку Wikileaks Асанжу

    Улады Эквадору афіцыйна пацьвердзілі, што абмежавалі доступ да інтэрнэту для заснавальніка сайту Wikileaks Джуліяна Асанжа, каб ня ўмешвацца ў выбары ў ЗША.

    Джуліян Асанж прамаўляе да журналістаў з балькона пасольства Эквадору ў Лёндане 5 лютага 2016 году.

    Улады Эквадору афіцыйна пацьвердзілі, што абмежавалі доступ да інтэрнэту для заснавальніка сайту Wik­ileaks Джуліяна Асанжа, каб ня ўмешвацца ў выбары ў ЗША.

    У заяве міністэрства замежных спраў Эквадору падкрэсьліваецца, што рашэньне было прынятае бязь ціску з боку іншых краін. Урад Эквадору ня ўмешваецца ў выбарчыя працэсы і не выступае ў падтрымку якога-небудзь канкрэтнага кандыдата, — гаворыцца ў паведамленьні.

    Пра тое, што Асанжу, які атрымаў палітычны прытулак у Эквадоры і жыве цяпер на тэрыторыі пасольства гэтай краіны ў Лёндане, нейкія «дзяржаўныя органы» адключылі доступ у інтэрнэт, стала вядома ў панядзелак. У твітэры Wik­iLeaks паведамляецца, што адключэньне адбылося неўзабаве пасьля публікацыі на сайце праекту прамоваў Гілары Клінтан у карпарацыі Gold­man Sachs.

    У аўторак Дзярждэпартамэнт ЗША заявіў, што ня мае дачыненьня да спыненьня доступу Асанжа да інтэрнэту.

    Сайт Wik­iLeaks ў апошнія дні публікуе дакумэнты, зьвязаныя з выбарчай кампаніяй у ЗША — у прыватнасьці перапіску дарадцы Хілары Клінтан Джона Падэсты. Джуліян Асанж раней заяўляў, што ў Wik­iLeaks маюцца дакумэнты, якія могуць «паўплываць» на ход кампаніі. Штаб Клінтан сьцьвярджае, што Wik­iLeaks атрымлівае дакумэнты ад расейскіх хакераў, зьвязаных са спэцслужбамі. Асанж гэтыя сьцьвярджэньні абвяргае. Масква адкідае абвінавачаньні ў датычнасьці да хакерскіх нападаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці