• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Эўрапейскі суд забараніў украінскім уладам доступ да дадзеных журналісткі Радыё Свабода

    Эўрапейскі суд па правах чалавека ў аўторак, 18 верасьня, пастанавіў, што ўрад Украіны павінен «забясьпечыць утрыманьне органаў улады ад доступу да любых дадзеных, прыведзеных у пастанове сьледчага судзьдзі Пячэрскага суда ад 27 жніўня 2018».

    https://baj.media/sites/default/files/event/preview/8b9e5881-11c8-4bfd-8c33-953cb826aeb4_w1023_r1_s.jpg

    Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным лісьце з Эўрапейскага суда па правах чалавека, атрыманым са Стразбуру рэдакцыяй Радыё Свабода ўвечары 18 верасьня.

    Забарона на доступ да дадзеных з тэлефона журналісткі дзейнічае на працягу месяца — да 18 кастрычніка 2018 года. Гэты час даецца абароне Натальлі Сядлецкай для падрыхтоўкі і накіраваньні поўнай скаргі ў ЭСПЧ, якую суд будзе разглядаць «у прыярытэтным парадку», гаворыцца ў дакумэнце.

    27 жніўня Пячэрскі раённы суд Кіева па патрабаваньні Генэральнай пракуратуры даў ёй дазвол атрымаць ад правайдэра інфармацыю па тэлефоне кіраўніцы праграмы журналісцкіх расьсьледаваньняў «Схемы» Радыё Свабода Натальлі Сядлецкай.

    У пастанове гаворыцца аб прадстаўленьні доступу сьледзтва да званкоў і смс-паведамленьняў журналісткі зь ліпеня 2016-га па лістапад 2017-га году і да дадзеных аб месцазнаходжаньні яе тэлефона на працягу гэтых 17 месяцаў.

     

    За гэты час рэдакцыя «Схем» ажыцьцявіла і апублікавала шэраг расьсьледаваньняў аб украінскіх чыноўніках, уключаючы дзейнасьць генэральнага пракурора Ўкраіны.

    Сядлецкая разам з шэрагам іншых журналістаў праходзіць сьведкай па справе аб магчымым разгалошаньні дзяржаўнай таямніцы і дадзеных дасудовага расьсьледаваньня дырэктарам Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ) Арцёмам Сытнікам.

    Натальля Сядлецкая — ляўрэатка шматлікіх журналісцкіх узнагародаў як украінскіх, так і міжнародных. Стыпэндыят прэміі імя Вацлава Гаўла за 2013–2014 акадэмічны год (сумесная праграма Радыё Свабода і МЗС Чэхіі). Пераможца шэрагу конкурсаў журналісцкіх расьсьледаваньняў. Чалец міжнароднай сеткі журналістаў-расьсьледавацеляў Orginized Crime and Cor­rup­tion Report­ing project (OCCRP).

    «Схемы: карупцыя ў дэталях» — украінская штотыднёвая тэлевізійная праграма журналісцкіх расьсьледаваньняў і аналітыкі аб карупцыі ў вышэйшых эшалёнах улады, якая выходзіць у эфір з ліпеня 2014 году. Сумесны праект Радыё Свабода і тэлеканала «UA: Першы».

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці