• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фатографа выклікалі ў міліцыю за здымак з дзяўчатамі, які ім не спадабаўся

    Міліцыя праводзіць праверку паводле заявы жыхаркі Віцебска, якая трапіла ў кадр фатографа і лічыць гэта парушэннем таямніцы прыватнага жыцця.

    spring-freshet-on-dvina-river-in-vitebsk-20180409-01.jpg

    Сяргея Серабро, фатографа і заснавальніка сайта “Народныя Навіны Віцебска” выклікаў для гутаркі ўчастковы інспектар Максім Бабахін.

    Падзеі, пра якія супрацоўнік міліцыі распытваў Сяргея Серабро, адбыліся 9 красавіка. У той дзень на сайце “Народныя Навіны Віцебска” з’явіўся артыкул з фотаздымкамі, якія ілюструюць незвычайна высокі ўзровень вады ў Дзвіне. На адным з іх відаць, што вада падтапіла набярэжную: трое дзяўчат стаяць на борціку-парэнчах, які ўзвышаецца над хвалямі менш як на паўметры.

    Пасля таго, як адзін з віцебскіх паблікаў перадрукаваў гэты матэрыял, увагу каментатараў у сацыяльных сетках прыцягнула не сама прыродная з’ява, а знешнасць дзяўчат у кадры. Адна з іх, Вікторыя Ш., спачатку запатрабавала, каб Сяргей Серабро выдаліў фотаздымак з артыкула. А калі аўтар не пагадзіўся, напісала заяву ў міліцыю. 

    Паводле Сяргея Серабро, сам участковы інспектар не дужа зразумеў сітуацыю, даведаўшыся пра прэтэнзіі дзяўчыны.

    “Міліцыянт спытаўся, ці была гэта фотасесія. Бо яму падалося, што я кагосьці фатаграфаваў, а потым без дазволу выклаў у інтэрнет чужыя здымкі. Давялося тлумачыць, што адмысловага фатаграфавання не было, што дзяўчаты трапілі ў кадр практычна выпадкова – не прасіць жа людзей пакінуць упадабанае імі месца, каб сфатаграфаваць узровень вады! Участковы запісаў мае аргументы ў бланку, дзе было напісана “прафілактычная гутарка”. На гэтым размова скончылася”, — распавёў Сяргей Серабро.

    Вікторыя Ш. ухіляецца ад размоваў з віцебскімі прадстаўнікамі ГА “БАЖ”, якія хацелі б удакладніць яе пазіцыю. Раней яна заявіла, што хоча прыцягнуць фатографа да крымінальнай адказнасці паводле арт. 179  «Незаконны збор або распаўсюд інфармацыі пра прыватнае жыццё».

    Сяргей Серабро не бачыць у гэтым аніякіх падставаў: здымак быў зроблены ў грамадскім месцы, ракурс на ім такі, што ідэнтыфікаваць асобаў практычна немагчыма. Да ўсяго, дзяўчаты не пярэчылі, калі іх фатаграфавалі. І фатограф не мусіць несці адказнасць за змест каментароў у сацыяльных сетках.

    Юрыст ГА “БАЖ” Алег Агееў таксама перакананы, што прэтэнзіі, якія базуюцца на выкарыстанні артыкула 179 КК РБ, беспадстаўныя:    фотаздымак зроблены ў публічным месцы, адкрытым для масавага наведвання, і ніякай таямніцы прыватнага жыцця не раскрывае.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці