• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фэйсбук дазволіць сваім карыстальнікам быць больш вольнымі ў выказваннях

    Прававыя абмежаванні на змест допісаў у «Фэйсбуку» неўзабаве зменяцца, а новыя крытэрыі і стандарты пакуль распрацоўвацца.

    Нагадаем, што 31 кастрычніка больш за 70 праваабарончых арганізацый звярнуліся з лістом да Марка Цукерберга, у якім яны раскрытыкавалі сацыяльную сетку за шматлікія выпадкі выдалення допісаў карыстальнікаў.

    Праваабаронцы ўзгадалі крытыку фэйсбука нарвежскай прэм’еркай Эрнай Сульберг.

    Ён пачаўся пасля таго, як адміністрацыя сацсеткі выдаліла знакамітае фота Ніка Ута часоў в’етнамскай вайны «Жах вайны» са старонкі буйнейшай у Нарвегіі газеты Aften­posten. На гэтай выяве аголеная в’етнамская дзяўчынка бяжыць ад напалму.

    Выданне апублікавала гэтае гістарычнае фота, каб паказаць трагедыю вайны, а мадэратары пабачылі ў ім парушэнне правілаў сацсеткі, якія забараняюць дэманстрацыю аголенага цела, і выдалілі яго. Нарвежскі прэм’ер Эрна Сульберг у знак салідарнасці з газетай размясціла фота ў сябе на старонцы, і заклікала Face­book перагледзець правілы публікацыі кантэнту.

    У сваім лісце да Face­book праваабаронцы ўзгадалі і іншыя выпадкі, калі адміністрацыя сацсеткі выдаляла фотаздымкі, якія фіксавалі парушэнні правоў чалавека, але фармальна яны не адпавядалі правілам фэйсбука.

    З падобнымі праблемамі блакавання пастоў сутыкаліся і ўкраінцы. «Ольгінскія тролі» арганізавана скардзіліся адміністрацыі сацсеткі на праўкраінскі кантэнт. У выніку часам абсалютна нармальныя фоты альбо аўтары блакаваліся.

    Напрыклад, фэйсбук быў заблакаваўшы фота дзяўчынкі з Крапіўніцкага, якая атрымала медаль «За мужнасць і адвагу» замест свайго бацькі-салдата, які загінуў на Данбасе.

    Кіраўніцтва амерыканскай сацсеткі адразу ж адказала праваабаронцам.

    «Праз некалькі тыдняў мы пачнём дазваляць нашым карыстальнікам публікаваць тыя рэчы, якія, на іх погляд, важныя, значныя і заслугоўваюць таго, каб шырока асвятляцца ў медыя, нават калі яны крыху выходзяць за межы нашых цяперашніх стандартаў», — адзначыў прадстаўнік Face­book Патрык Уолкер.

    Як адміністрацыя сацсеткі будзе адрозніваць праявы знявагі і парнаграфіі ад мастацкіх твораў і гістарычных дакументаў — пакуль невядома. Face­book толькі пачаў распрацоўваць інструкцыі.

    Тым не менш, гатоўнасць фэйсбука прыслухоўвацца да крытыкі не здымае сур’ёзнага пытання, ці не зашмат уплыву на распаўсюджванне інфармацыі цяпер маюць сацыяльныя сеткі і тыя, хто іх кантралюе? Ці не стварае гэта пагрозу дэмакратыі?

    Раней прэса фінансавалася масай чытачоў, якія куплялі газеты ці падпісваліся. Цяпер жа першасная роля перайшла да сайтаў і сацсетак, якія залежаць найбольш ад уласнікаў і рэкламадаўцаў. Гэта выклікае патрэбу распрацоўкі стрымак і процівагаў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці