Фігуранты «справы БелаПАН» пераведзены ў СІЗА Віцебска і Гомеля
19 снежня 2022
Пра гэта паведаміў @pozirkonline.
У прыватнасці, Андрэй Аляксандраў і Дзмітрый Наважылаў — у ізалятар у Віцебску, Ірына Леўшына і Ірына Злобіна — у Гомелі.
Мінскі абласны суд (суддзя Вячаслаў Тулейка) 6 кастрычніка прызначыў:
4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму дырэктару — галоўнаму рэдактару інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Ірыне Леўшынай,
6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — яе папярэдніку на пасадзе дырэктара Дзмітрыю Наважылаву,
14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — былому намесніку дырэктара Андрэю Аляксандраву,
9 гадоў калоніі агульнага рэжыму — яго жонцы Ірыне Злобінай.
Акрамя таго, Наважылаў аштрафаваны на 700 базавых велічыняў (на дадзены момант 22.400 рублёў), Злобіна — на 800 (25.600), Аляксандраў — на 1.000 (32.000).
Чытайце яшчэ:
«Падпарадкавацца гэтаму страху — значыць, прайграць». Апошняе інтэрв’ю Аляксея Стрэльнікава
Што рабіць экстрэмістам з пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. І без яго
Былы міністр інфармацыі заклікаў ідэолагаў “не баяцца Instagram і Telegram”
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia