• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фільм Белсата “Катрушнік” возьме ўдзел у Міжнародным фестывалі этнаграфічных фільмаў у Белградзе

    Паказ стужкі "Катрушнік" запланаваны на 14 кастрычніка ў Белградзе ў межах конкурсе XXV Міжнароднага фестываля этнаграфічных фільмаў. Рэжысёр фільма Аляксандр Лапо.

    Фільм распавядае пра 85-гадовага беларускага селяніна Уладзімі Зюлікава, які з’яўляецца захавальнікам старажытнага рамяства — шапавальства. Сямейная пара Зюлікавых — адны з апошніх носьбітаў мовы Катру́шніцкі ле́мезень, якая знаходзіцца на мяжы знікнення.

    Дрыбінскае шапавальства — унікальнае рамяство, якое ўваходзіць ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі і прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

    Катру́шніцкі ле́мезень — умоўная мова дрыбінскіх шапавалаў (майстроў, якія робяць з воўны валяныя вырабы — рукавіцы, шапкі, валёнкі). Была пашыраная ў м. Дрыбін Чавускага павета.

    Каб трымаць у сакрэце тое, пра што гавораць, і пазбегнуць яго скажэння, карысталіся мовай толькі па-за домам, у час адыходніцтва (майстры працавалі ў дамах заказчыкаў, пераходзячы з вёскі ў вёску). Часам гаворку не ведалі нават члены адной сям’і, якія займаліся шапавальскім рамяством.

    Паводле запісаў Е. Р. Раманава, лексічны склад гэтай мовы налічваў блізу 915 словаў і ахопліваў 13 паняційных групаў

    “Падаецца, што кінафестываляў зараз існую болей, чым за сезон выпускаецца годных фільмаў. Кожны фільммэйкер знойдзе фестываль пад свой густ, асабліва не будзе праблем у тых, хто здымае фільмы пра культурную разнастайнасць, правы чалавека, ЛГБТ-супольнасць і іншую сацыялку. Пры гэтым сам працэс накіравання свайго фільма фактычна не вымагае ані часу, ані грошай, — расказвае рэжысёр стужкі Аляксандр Лапо пра тое, як патрапіць аўтарам на еўрапейскія кінафэсты.  — Дастаткова запоўніць простую онлайн-форму ці зарэгістраваць фільм на адмысловай фестывальнай платформе. Мінулі тыя часы, калі патрабавалася высылаць дыскі з фільмамі поштай. Іншая справа, што карыстаюцца такімі ж спрошчанымі ўмовамі і іншыя аўтары, таму на конкурсы прыходзіць значна больш за 1 000 заявак на праграму з 20 фільмаў (мне сёння прыйшоў ліст пра тое, што фільм не быў прыняты на адзін фестываль, куды ўжо даслалі 3 600 заявак). Таму раю ўсім аўтарам уважліва ўчытвацца ў тэматыку фестываля — этнаграфічны, усходнееўрапейскага кіно ці фестываль, прысвечаны правам чалавека! І выбіраць тыя, якія пасуюць, калі вядома ваш фільм не з’ява мастацтва. Удзел у фестывалі — гэта заўсёды хоць маленькая, але аўдыторыя і адчуванне, што працуеш не дарма! А ўзнагарода — гэта прызнанне прафесіяналаў, што таксама важна”.

    У свеце прафесійнай супольнасці вядома, што ведаюць Віктара Аслюка, Галіну Адамовіч, напрацоўвае імя Андрэй Куціла.

    Алесь Лапо — рэжысёр дакументальнага кіно, сцэнарыст, гісторык. Пераможца Фестываля альтэрнатыўнага кіно «Кінаварка-2012» і III One Short Fest (2013), лаўрэат ІІ Варшаўскага фестываля беларускіх фільмаў «Bul­bamovie-2012», удзельнік конкурсных праграм кінафестываляў у Галандыі, Літве, Польшчы, Расіі, Славакіі. Супрацоўнічае з “Белсатам”.

    Рэпартаж «Белсата» пра дрыбінских шапавалаў:

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці