• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

    Новы год і Каляды — гэта час цеплыні, любові і надзеі. Фонд BYSOL запускае акцыю «Падорым дзецям цуд!», каб стварыць свята для дзяцей, чые бацькі знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Гэта ініцыятыва аб’ядноўвае беларусаў ва ўсім свеце, каб нагадаць дзецям, што яны не самотныя, а свет вакол напоўнены клопатам і салідарнасцю.  

    Фонд BYSOL абвяшчае калядную акцыю дапамогі дзецям палітвязняў

    Традыцыйная дзіцячая акцыя арганізоўваецца сёлета Службай «Хуткай гуманітарнай дапамогі», у якую ўваходзяць фонды BYSOL і «Краіна для Жыцця», грамадская кампанія BY_Help і Ініцыятыва Dis­si­dent­by, а таксама партнёры — Асацыяцыя беларускага бізнесу за мяжой і Асацыяцыя беларусаў Амерыкі.

    Што будзе зроблена?

    Мэта акцыі — падтрымаць сем’і, якія апынуліся ў складаных абставінах. Кожны ўнёсак стане сімвалам надзеі для дзяцей.

    Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.

    Папярэдні «дзіцячы збор» быў скіраваны на дапамогу дзецям перад пачаткам навучальнага года — выплаты атрымалі апекуны і бацькі 292 дзяцей! Мы чакаем, што наша калядная акцыя будзе не менш маштабнай.  

    Чаму гэта важна?

    Дзеці палітвязняў сутыкаюцца з расстаннем і цяжкасцямі, якія складана пераадолець без падтрымкі. Падарунак ад Дзеда Мароза або Святога Мікалая — гэта не толькі матэрыяльная дапамога, але і знак таго, што свет памятае пра іх і іх сем’і. У гэтым акце дабрыні схавана моцнае пасланне: дзеці і іх бацькі не забытыя.  

    Падарыць дзецям цуд

    Хто можа атрымаць дапамогу?  

    Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем’яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна, калі адзін з бацькоў знаходзіцца (або знаходзіўся) за кратамі больш за 3 месяцы. Каб атрымаць дапамогу, неабходна запоўніць заяўку да 20 снежня 2024 года ўключна.  

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці