Фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык асуджаны на чарговыя 10 сутак арышту
Тэрмін арышту скончыўся, аднак Кузьнечык застаўся пад вартай. Пра тое, што Андрэй Кузьнечык ня выйшаў на волю, стала вядома ад ягонай сям’і.
6 снежня Андрэй Кузьнечык другі раз запар пакараны на 10 сутак арышту.
6 сьнежня фрылансеру Радыё Свабода Андрэю Кузнечыку прысудзілі яшчэ 10 сутак арышту, паведамілі ў ягонай сям’і. Яго зноў судзілі за «дробнае хуліганства». Віны Андрэй не прызнаў, перадач для яго не бяруць. Пасля першых 10 сутак Андрэя Кузнечыка не адпусьцілі.
26 лістапада ў Менску адбыўся першы суд над фрылансэрам Радыё Свабода Андрэем Кузьнечыкам. Пра вырак пазьней стала вядома ягоным сваякам.
Заводзкі раённы суд Менску прызнаў Андрэя Кузьнечыка вінаватым у дробным хуліганстве і пакараў 10 суткамі арышту. Андрэй на працэсе віны не прызнаў. Яго зьмясьцілі ў турму на Акрэсьціна.
25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі і правялі ў кватэры ператрус, забраўшы тэхніку і іншыя прадметы. На наступны дзень стала вядома, што Кузьнечыка зьмясьцілі ў ізалятар на Акрэсьціна. Жонцы Андрэя Алесі Рак у ізалятары, аднак, сказалі ўдзень, што яе мужа ў іх няма.
Рэпрэсіі супраць журналістаў у 2021 годзе (табліца, спіс зняволеных)