• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    ГА “БАЖ” падтрымала супольную заяву з нагоды гадавіны атакі на “Charlie Hebdo”

    Напярэдадні гадавіны тэратыстычнай атакі на французскі часопіс “Charlie Hebdo” журналісцкія арганізацыі – сябры Міжнароднай асацыяцыі абароны свабоды слова (IFEX) – выступілі з супольнай заявай, заклікаючы ўрады свету абараняць крытычныя галасы і свабоду выказвання.

    Копію гэтага дакумента 7 студзеня 2016 г. атрымаюць кіраўнікі шэрагу дзяржаў, а яе тэкст апублікуюць у найбуйнейшых сусветных СМІ.

    Падаем яго тэкст у перакладзе:

    “У гадавіну брутальных атак на офісы “Char­lie Heb­do” мы, ніжэйпадпісаныя, пацвярджаем свае абавязальніцтвы абараняць права на свабоду выказвання – нават калі гэтае права часам выкарыстоўваецца для выказвання поглядаў, якія камусьці могуць падацца абразлівымі.

    Атака на “Char­lie Heb­do”, якая прынесла 11 смерцяў і 12 раненняў, стала жахлівым напамінам пра гвалт, які зазнаюць журналісты, мастакі і іншыя носьбіты крытычнай думкі ў атмасферы росту нецярпімасці і нязгоды.

    Гэтыя забойствы распачалі год, які стаўся сапраўдным выпрабаваннем для абаронцаў свабоды выказвання меркавання.

    Зламыснікі ўчынялі гвалт супраць сваіх крытыкаў пераважна беспакарана, як гэта было з брутальнымі забойствамі чатырох свецкіх блогераў ісламіскімі экстрэмістамі ў Бангладэш ды забойствам акадэміка Калбургі, які крытычна выказваўся на адрас індуісцкага фундаменталізму ў Індыі.

    Нягледзячы на з’яўленне сусветных лідараў на вуліцах Парыжа падчас беспрэцэдэнтнай акцыі салідарнасці за свабоду выказвання пасля забойстваў у рэдакцыі “Char­lie Heb­do”, мастакі і пісьменнікі сутыкаліся са шматлікімі рэпрэсіямі з боку сваіх урадаў на працягу ўсяго года.

    У Малайзіі карыкатурыст Зунар галаслоўна абвінавачваецца ў “падбухторванні да паўстання” і стаіць перад пагрозай 43-гадовага турэмнага зняволення, у Іране карыкатурыст Aтэна Фардаджані адбывае 12-гадовае турэмнае зняволенне за палітычную карыкатуру, а ў Саудаўскай Аравіі палестынскі паэт Ашраф Фаяд быў асуджаны на смерць за свае свецкія погляды, у тым ліку выказаныя ў паэзіі.

    Бадай найбольш далёкасяжныя пагрозы свабодзе выказвання меркаванняў у 2015 годзе зыходзілі ад урадаў пад прыкрыццём меркаванняў бяспекі. Гэтак, пасля атакі на рэдакцыю “Char­lie Heb­do” 11 міністраў унутраных спраў краін ЕС, у тым ліку Францыі, Вялікабрытаніі і Нямеччыны, прынялі супольную заяву, заклікаўшы правайдараў інтэрнэт-паслуг вызначаць і выдаляць анлайн-кантэнт, які “падбухторвае да нянавісці і тэрору”. У ліпені Сенат Францыі ўхваліў супярэчлівы законапраект, які надае новыя істотныя паўнамоцтвы спецслужбам па сачэнні за грамадзянамі, які Камітэт ААН па правах чалавека ахарактарызаваў як “надзвычай шырокага дзеяння”.

    Такога кшталту рэакцыя з боку ўрадаў – жахлівая, бо асабліва падступнай пагрозай нашаму праву на свабоду выказвання з’яўляецца самацэнзура. Дзеля таго, каб напоўніцу карыстацца сваім правам на свабоду выказвання, людзі павінны мець магчымасць камунікаваць, не баючыся ўмяшальніцтва з боку дзяржавы. Паводле міжнароднага заканадаўства, права на свабоду выказвання таксама абараняе меркаванні, якія некаторым могуць падацца шакавальнымі, абразлівымі або трывожнымі. Пры гэтым важна памятаць: права на свабоду выказвання мае на ўвазе, што тыя, хто пачуваецца абражанымі, таксама могуць запярэчыць шляхам вольных дэбатаў, адкрытай дыскусіі ці мірнага пратэсту.

    У гадавіну атакі на рэдакцыю “Char­lie Heb­do” мы, ніжэйпадпісаныя, заклікаем усе ўрады:

    - прытрымлівацца сваіх міжнародных абавязальніцтваў па абароне права на свабоду выказвання і інфармацыі для ўсіх, і асабліва – па абароне права журналістаў, пісьменнікаў, мастакоў і праваабаронцаў друкавацца, пісаць і казаць без перашкодаў;

    - прасоўваць бяспечныя і спрыяльныя ўмовы для тых, хто рэалізуе сваё права на свабоду выказвання, а таксама забяспечваць магчымасць бесперашкоднай працы журналістам, мастакам і праваабаронцам;

    - змагацца з беспакаранасцю пагрозаў і правапарушэнняў, скіраваных на журналістаў ды іншых асобаў, якія ажыццяўляюць сваё права на свабоду выказвання, а таксама забяспечыць бесстароннія, сваечасовыя і вычарпальныя расследаванні, вынікам якіх будзе з’яўленне выканаўцаў і замоўцаў такіх злачынстваў на лаве падсудных. Таксама забяспечваць ахвярам злачынстваў ды іх сем’ям зручны доступ да адпаведных сродкаў прававой абароны;

    - скасоўваць заканадаўчыя акты, якія абмяжоўваюць права на законную свабоду выказвання меркаванняў, – асабліва з расплывістымі фармулёўкамі і празмернымі спасылкамі на нацыянальную бяспеку, процідзеянне падбухторванням да пратэстам, непрыстойнасцям і блюзнерству, на нормы крымінальнага заканадаўства аб дыфамацыі ды іншага заканадаўства, якое выкарыстоўваецца для зняволення, запалохвання і суцішвання аўтараў крытычных меркаванняў (у тым ліку ў сацыяльных сетках і ў анлайне);

    - гарантаваць павагу да правоў чалавека ў палітыцы адсочвання камунікацыі. Адпаведна, законы і прававыя стандарты, якія вызначаюць правілы адсочвання камунікацыі, маюць быць абноўленыя, узмоцненыя і аддадзеныя пад кантроль заканадаўчай і судовай улады. Якое-кольвек умяшальніцтва можа быць апраўданым толькі ў выпадку яго дакладнага вызначэння ў законе, скіраванасці на дасягненне легітымнай мэты, а таксама пільнай неабходнасці дасягнення гэтай мэты”.

    Фота Glob­al Look Press

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    30-годдзе за кратамі — сёння ў зняволенай журналісткі Кацярыны Андрэевай дзень народзінаў

    Кацярына Андрэева мусіла сустрэць «круглую» дату на волі — 5 верасня 2022 года сканчаўся яе несправядлівы тэрмін у калоніі. Але не. 7 красавіка 2022-га сям’і палітзняволенай журналісткі стала вядома, што ёй выставілі новае абвінавачанне. 13 ліпеня 2022 года Кацярыну прызналі вінаватай «у выдачы замежнай дзяржаве, міжнароднай альбо замежнай арганізацыі ці іх прадстаўніку дзяржаўных сакрэтаў Рэспублікі Беларусь». Суддзя Гомельскага абласнога суда Алег Харошка прызначыў ёй яшчэ 8 год пазбаўлення волі.
    02.11.2023
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці