ГА «БАЖ» запрашае на сустрэчу з аўтарамі шведскага падручніка для журналістаў-фрылансераў!
8 мая 2016
Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"
Шведскія журналісты-фрылансеры Фрэдрык Нэйман і Мікаэль Бэрлінг завітаюць у госці да мінскіх сябраў у чацвер 12 мая, каб падзяліцца скандынаўскім досведам паспяховай журналісцкай працы ў фармаце фрылансу, а таксама прапанаваць беларускім калегам шведскія рэцэпты паспяховай фрыланс-журналістыкі.
- Якія роля і месца журналіста ў сучасным свеце? Працаваць на імя або на выданне?
- Ці магчыма зарабляць з фрыланс-журналістыкі і быць задаволеным жыццём і свабодай, якую яна дае?
- Як пераканаць рэдактара і паспяхова “прадаць” свой матэрыял або ідэю публікацыі?
- Як спланаваць працоўны час і нагрузку журналісту-фрылансеру?
На юрыдычныя пытанні прысутных, звязаныя з працай журналістаў-фрылансераў, адкажа спецыяліст у галіне медыяправа Аляксандр Жук.
Сустрэча адбудзецца 12 мая з 18.00 да 20.00.
Усіх жадаючых просім зарэгістравацца на мерапрыемства. Для рэгістрацыі дашліце, калі ласка, паведамленне па электроннай пошце на адрас baj@baj.by з пазнакай «Фрыланс». Пра месца правядзення сустрэчы вам будзе паведамлена не пазней як 10 мая па электроннай пошце.
Запрашаем!
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
У Берліне ў межах кінапрэміі «Чырвоны верас» уганаравалі фільм Мары Тамковіч «У жывым эфіры»
18.02.2024
Польша не оставляет попыток добиться освобождения Почобута — Сикорски
05.11.2024
Улады ўсё ж узяліся за жудасныя газеты, якія раскідваюць мінчукам. Справай займаюцца сілавікі
12.06.2024
Рэдактара «Витебского курьера news» Аляксандра Корнышава аштрафавалі за рэпосты са свайго ж выдання
01.06.2024