ГА “БАЖ” звярнулася да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання адносна пераследу журналістаў
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” звярнулася да спецдакладчыка ААН па свабодзе выказвання Дэвіда Кайе (David Kaye) адносна масавага пераследу журналістаў у Беларусі ў сакавіку 2017 года.
Кіраўніцтва журналісцкага аб’яднання праінфармавала спецдакладчыка пра масавыя факты затрыманняў журналістаў, адміністрацыйнага пераследу. Фактаў такога ціску на журналістаў толькі за апошнія два тыдні зафіксавана амаль 40.
Журналісцкае аб’яднанне просіць садзейнічаць спецдакладчыка ААН у спыненні ціску на прадстаўнікоў СМІ ў Беларусі за іх прафесійную дзейнасць і выкананні нацыянальнага заканадаўства і міжнародных абавязальніцтваў.
БАЖ звяртае асаблівую ўвагу спецдакладчыка на запланаваную на 25 сакавіка масавую акцыю, падчас якой зноў могуць пацярпець журналісты.