Галоўнага рэдактара Orsha.eu Ігара Казмерчака ізноў шукае міліцыя
15 жніўня 2022
На аршанскага журналіста і праваабаронцу напрыканцы красавіка 2022 года была заведзеная чарговая крымінальная справа, гэтым разам — па падазрэнні яго ў абразе Лукашэнкі (ч.1 арт. 368).
Падставаю да новага пераследу Ігара Казмерчака стаў каментар у адным з відэаролікаў, якія ён здымаў ва Украіне.
Сам Ігар даведаўся пра новую крымінальную справу ўжо знаходзячыся за мяжой.
Раніцай 15 ліпеня супрацоўнікі аршанскай міліцыі апыталі маці Ігара, паведаміўшы, што хочуць правесці таксама агляд памяшкання, у якім раней жыў Казмерчак. Таксама былі апытаныя ягоныя ранейшыя суседзі.
Чытайце яшчэ:
Ігар Казмерчак: «Да 2020 года было няпісанае правіла заводзіць на мяне крыміналку раз на пяць гадоў»
«Ён мае аўтарытэт і сярод „палітычных“, і сярод крымінальнікаў». Як сядзіць журналіст Дзяніс Івашын, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве»
«Бахмут держится. И мы тоже»: Денис Дудинский в одном фото рассказал о работе под обстрелами
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
Ютуб-шоу «Обычное утро» пакінула вядучая. Хто стаў новай?
26.08.2024
Яшчэ адзін папулярны гродзенскі партал прызналі «экстрэмісцкім»
24.12.2024
Па месцы рэгістрацыі намесніка старшыні БАЖ прыходзілі з ператрусам
17.05.2024
Предложили стать трактористом. Бывший главред рогачевской районки не может найти работу и жалуется на госсистему
09.12.2024