• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўны ідэолаг Паставаў грудзямі засланяе падначаленых ад камеры незалежных журналістаў

    Увечары 6 ліпеня незалежныя журналісты з Глыбокага Зміцер Лупач і Леанід Юрык паехалі здымаць свята “Купалле” ў спартыўна-турыстычны комплекс “Азёркі”, што на Пастаўшчыне.

    Галіна Чаплінская

    Калі яны запісвалі супрацоўніцу мясцовага аддзела культуры, да іх падыйшла жанчына, не назвалася і сказала, што забараняе даваць інтэрв’ю сваёй супрацоўніцы. Пры гэтым, па словах Змітра Лупача, яна засланіла супрацоўніцу ад камеры сваімі грудзямі.

    У Змітра на майцы была выява герба “Пагоня”. Яна дачапілася і да яе, сказаўшы што ў Змітра на майцы сімвал чужой краіны.

    Потым жанчына сыйшла. Адразу журналісты так і не зразумелі, што гэта было.

    Як высветлілася пазней, з прэтэнзіямі да журналістаў звярталася галоўны пастаўскі ідэолаг Галіна Чаплінская (начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі). Яна, напэўна, падумала, што журналісты прыехалі здымаць для незалежнага тэлеканала “Белсат”.

    Зняць Купалле журналістаў папрасіла адна з работніц турыстычнага комплекса. Даведаўшыся пра гэта, Галіна Чаплінская перадала праз сваіх падначаленых, каб Зміцер Лупач на майцы чым-небудзь прыкрыў сімвал “Пагоні”. Але незалежны журналіст так і застаўся ў майцы з выявай герба.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці