Галоўны рэдактар Ігар Высоцкі сышоў з «БелГазеты»
Ігар Высоцкі пакінуў пасаду галоўнага рэдактара "БелГазеты" і сышоў з выдання. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў экс-дырэктар выдання, праваабаронца Андрэй Бандарэнка.
19 сакавіка ў кіёсках з’явіўся свежы выпуск «БелГазеты» з новымі рубрыкамі аўтарства незнаёмых журналістаў. У выходных дадзеных выканаўцам абавязкаў галоўнага рэдактара пазначаны Кірыл Жываловіч.
«Ігару Валер’евічу Высоцкаму была прызначаная зарплата ў 300 рублёў, пасля чаго ён адназначна адмовіўся працаваць галоўным рэдактарам «БелГазеты», — расказаў Андрэй Бандарэнка.
«Палітыка, якая праводзіцца Жываловічам, згубна адбіваецца на газеце, — перакананы экс-дырэктар «БелГазеты». — Наколькі мне вядома, ужо звольніўся адзін з галоўных судовых журналістаў Віктар Фёдаравіч. Супрацоўніцтва з выданнем спыніў Дзмітрый Растаеў і іншыя аўтары.
Кірыл Жываловіч: Высоцкі звольнены з «БелГазеты» за сабатаж