• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Галоўрэд глыбоцкай раёнкі не сцішаецца і працягвае абражаць незалежныя медыі

    Галоўны рэдактар глыбоцкай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэй Панкрат працягвае абражаць сваіх апанентаў, у якасці якіх абраў сабе незалежныя медыі.

    Андрэй Панкрат

    Галоўны рэдактар глыбоцкай раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Андрэй Панкрат. Фота: vg-gazeta.by

    Прапагандыст абвінавачвае незалежныя СМІ

    На сайце раённага дзяржвыдання Андрэй Панкрат размясціў артыкул пад назвай «Праўда пра танк з бчб-сцягам у Курскай вобласці».

    У ім ён называе незалежныя беларускія медыі так званымі «СМІ збеглых здраднікаў». Пасля згадвае, што ў інтэрнэце з’явілася навіна пра тое, што ў Курскую вобласць разам з ВСУ уварваўся і танк з бчб-сцягам на борце.

    Галоўрэд абвінавачвае незалежныя СМІ, што яны быццам падаюць хлуслівую інфармацыю пад падліўкай з гонару і веліччу, змешваючы яе з каментарамі «саманазваных экспертаў», якія «бачаць у гэтым прыкметы хуткай перамогі Украіны над Расіяй», а следам і «ваеннага ўмяшання ў Беларусь».

    «Праўда, уся гэтая шуміха больш адлюстроўвае іншае: беднасць станоўчых навін як на ўкраінскіх франтах, так і ў табары збеглых здраднікаў, у якіх не засталося нічога, акрамя рукі дзядзечкі Сэма», — піша Андрэй Панкрат.

    Але пасля ён не згадвае, што беларускія незалежныя рэсурсы якраз і напісалі пра тое, што гэты танк са сцягам быў зняты ў пасёлку Кіяніца Сумскай вобласці падчас дарогі на Курскую вобласць. Пра гэта пісала і «Наша ніва». Рэдактар глыбоцкай раёнкі падае на сайце, што быццам інтэрнэт-актывісты выкрылі гэты падман, на яго думку.

    «Збеглыя працягваюць прапагандаваць хлусню, няма нічога дзіўнага — прылада мозгу такая», — зазначае Панкрат.

    Ён хавае ад сваіх чытачоў тое, што незалежныя СМІ якраз узялі каментар у беларускіх вайскоўцаў, якія паведамілі дакладную інфармацыю, што беларусы ёсць у Курскай вобласці і яны сапраўды там ваююць, і што ў іх ёсць танкі, на якіх заязджалі ў Курскую вобласць. 

    танк пад бчб-сцягам

    Танк пад бчб-сцягам. Скрыншот видэашэрагу тэлеканала «Белсат»

    Паводле слоў Панкрата, яго засмучае тое, што беларусы вераць незалежным СМІ. Таму ў сваім прапагандысцкім артыкуле ён далей працягвае абражаць беларусаў, што вымушана з’ехалі з радзімы, і называе «славеснай вакханаліяй» каментары пра вучэнні Узброеных Сіл Беларусі па адпрацоўцы сцэнару захопу супернікам памежных раёнаў краіны.

    У чужым воку…

    Пры гэтым Украіну ён называе краінай, якая гіне, таксама наракае на ЗША, што быццам адтуль падчас каляровай рэвалюцыі ва Украіне раздавалі «пячэнькі» людзям, якія быццам сталі марыянеткамі ў руках лялькаводаў.

    На думку рэдактара глыбоцкай раёнкі, не было б лішнім паўтарыць тыя вучэнні, але ўжо ўлічваючы «курскі» досвед.

    Далей ён вінаваціць беларусаў. Якія з’ехалі, ў тым, што яны быццам хочуць распачаць вайну на тэрыторыі Беларусі, і называе іх здраднікамі. Зноў згадвае ўлады ЗША і піша пра дыскрэдытацыю Аляксандра Лукашэнкі.

    «Збеглыя чакаюць зручнага моманту, каб закінуць агонь вайны і на нашу тэрыторыю, але рабіць гэта ўласнаручна баяцца, спадзяюцца на Украіну», — даводзіць Панкрат.

    У сваім артыкуле ён згадаў і тых, хто загінуў і быў паранены ў Курскай вобласці Расіі, нават прывёў лічбы, праўда, не пазначыўшы з якіх крыніц ён іх узяў. А вось пра загінулых ва Украіне ад рук расейцаў, у тым ліку больш за 600 дзяцей і больш за 1420 параненых дзяцей, ён прамаўчаў.

    Падсумаваў Андрэй Панкрат свой прапагандысцкі артыкул наступнымі словамі:

    «Нам не варта забываць, што вайна заўсёды прыносіць толькі пакуты і разбурэнні, а ўплыву хлусні і маніпуляцый лёгка паддацца, калі яе шмат. Няхай кожны з нас застанецца пільным і гатовым абараняць сваю Радзіму ад ворагаў па-за і ўнутры яе».

    Вось толькі рэдактар «Весніка Глыбоччыны» не піша пра тое, адкуль у Беларусі ўзяліся ворагі і з чыёй тэрыторыі пачалася вайна ва Украіне.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці