• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Генсек ЕФЖ раскрытыкаваў новую кіраўніцу «Белсата»

    Рыкарда Гуцьерэс лічыць недапушчальным, што кіраўніца тэлеканала дазваляе сабе публічныя і бяздоказныя выпады супраць журналістаў.

    «Польшча: трывожным сігналам з’яўляецца тое, што новая кіраўніца тэлеканала «Белсата» беларускі палітык Аліна Коўшык працягвае публічна абвінавачваць журналістаў канала. Ганьба ёй!»,напісаў Рыкарда Гуцьерэс у сваіх сацсетках.

    Генсек EFJ Рыкарда Гуцьерэс. Фота: Face­book

    Гэтак генеральны сакратар ЕФЖ (Еўрапейскай федэрацыі журналістаў) адрэагаваў на нядаўняе інтэрв’ю Аліны Коўшык сайту Reform.news. Паводле выдання, яна абвінаваціла журналіста «Белсата» Ігара Кулея ў тым, што той у прамым эфіры паведаміў пра сваё звальненне, у раздуванні канфлікта ды ў парушэнні журналісцкіх стандартаў.

    «Бяздоказныя абвінавачанні недастойныя кіраўніцы медыя»

    Аліна Коўшык таксама адмаўляе ціск на журналістаў і наяўнасць канфлікта ў рэдакцыі. Яна лічыць, што паводзіны Ігара Кулея шкодзяць рэпутацыі тэлеканала.

    Разам з тым, Рыкарда Гуцьерэс паведаміў Reform.news, што «мы працягваем падтрымліваць абвінавачанні супраць новага кіраўніцтва «Белсат», якое публічна абвінавачвае сваіх журналістаў ў неэтычных паводзінах (не прыводзячы пры гэтым доказаў), пасля таго, як дазволіла сабе знявагі на іх адрас перад усёй рэдакцыяй. Такія паводзіны недастойныя кіраўніцы медыя».

    Між тым, Коўшык заявіла, што раней Міжнародная федэрацыя журналістаў займала неабгрунтаваную пазіцыю адносна Пабла Гансалеса – ён жа Павел Рубцоў, які працаваў пад прыкрыццём журналіста (затырманы ў Польшчы ў лютым 2022 года, у жніўні 2024 года перададзены ў Расію ў выніку вялікага абмену палітзняволенымі з Захадам).

    «EFJ ніколі не прымала дэкларацыю ў падтрымку расійскага шпіёна Пабла Гансалеса», — абверг генсек ЕФЖ Аліну Коўшык.

    Канфлікт на «Белсаце», якога няма, не сціхае

    Тое самае рэзананснае інтэрв’ю Сяргея Падсасоннага з Алінай Коўшык. Скрыншот: Белсат

    15 лістапада рэдакцыя «Белсата» разам з выканаўцам абавязкаў дырэктара даведалася пра прызначэнне новай кіраўніцы — Аліны Коўшык, якая прыйшла з Офіса Святланы Ціханоўскай. Выканаўца абавязкаў дырэктара «Белсата» Аляксей Дзікавіцкі фактычна адразу падаў кіраўніцтву Польскага тэлебачання (TVP) заяву аб звальненні на ўласнае жаданне ад 22 лістапада. Хаця меў заставацца на пасадзе да 3 снежня. Звольніўся 27 лістапада.

    Пасля інтэрв’ю з новым новым галоўным рэдактарам кіраўнік беларускай рэдакцыі «Белсата» Ігар Кулей быў звольнены са сваёй пасады, а журналіст Сяргей Падсасонны, які задаваў пытанні, атрымаў наганяй. Ігар Кулей 29 снежня правёў апошні эфір на «Белсаце», пра што заявіў у эфіры праграмы «Тыдзень на Белсаце». Тады Аліна Коўшык адмовілася каментаваць БАЖ гэтае рашэнне.

    Звальненне Ігара Кулея стала вынікам канфлікту часткі калектыва і новай кіраўніцы беларускай рэдакцыі Аліны Коўшык. У допісе на сваёй старонцы Face­book журналіст адзначыў, што яго сыход не быў добраахвотным і заявіў пра «ціск і кампанію па дэзінфармацыі» з боку кіраўніцтва.

    «На гэтым тыдні дырэктар Міхал Бранятоўскі сказаў у размове з выданнем Onet.pl, што ён прапанаваў узначаліць Белсат мне і Аліне Коўшык, і ў выніку выбраў Аліну. Але гэта цалкам разыходзіцца з рэчаіснасцю. Ніякага выбару паміж намі не было і не магло быць.

    Я адмовіўся ад ягонай прапановы ўзначаліць Белсат на той жа самай першай сустрэчы, 29 ліпеня. Адмовіўся пасля таго, як пачуў, як TVP збіраецца паступіць з дырэктарам Белсата Аляксеем Дзікавіцкім. І да гэтага дадаў, што не хачу быць чалавекам, які будзе рэзаць «Белсат» і праводзіць істотныя скарачэнні», — напісаў журналіст.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці