«Гэта трызненне!» Радзіна пракаментавала заяву Азарава пра тое, што «Хартыя-97» хацела купіць «Байпол»
Прадстаўнік па аднаўленні законнасці і правапарадку Аб’яднанага пераходнага кабінета Аляксандр Азараў у эфіры «Еўрарадыё» заявіў, што «Хартыя-97» хацела купіць «Байпол». Галоўная рэдактарка выдання Наталля Радзіна пракаментавала «Нашай Ніве» гэтыя словы.
Вось што расказваў Азараў:
«Хартыя-97» хацела нас у свой час купіць, «Байпол». Яны некалькі разоў запрашалі нас да сябе, прапаноўвалі грошы і прапаноўвалі працаваць на іх. Але калі я іх запытаў, ці ёсць у вас якія рэсурсы, ці можаце вы нам нечым дапамагчы, вось у нас ёсць план «Перамога», нам патрэбныя рэсурсы людскія ў Беларусі, ці ёсць у вас структуры якія? Яны сказалі: не, няма. Ну, як няма структур, людзей, то навошта яны нам патрэбныя? І мы адмовіліся. У нас было шмат сустрэч. Ім патрэбны быў такі сілавік, які б падняў Хартыю-97 з кален. Я ведаю, шмат каму яны прапаноўвалі, усе адмовіліся ў свой час».
«Гэта проста трызненне падпалкоўніка ГУБАЗіКа. Ніякіх адносін, дамоўленасцей з «Байпол» не было», — коратка адказала Наталля Радзіна.
Чытайце яшчэ:
Як працуе рэгіянальная ўкраінская журналістыка ў непасрэднай блізасці да фронту? Вялікая гутарка з «Накіпела»
У Беларусі ствараюць праўладную «армію SMM»
“Працяг сінхранізацыі беларускай і расійскай прапаганды”. Медыяэксперт пра “амбітныя планы” Асацыяцыі рэгіянальнай прэсы