Глыбоцкія журналісты ўшанавалі памяць Язэпа Драздовіча ФОТА
Сябры глыбоцкай суполкі ГА “БАЖ” прынялі ўдзел у імпрэзе да 130-годдзя нараджэння вядомага мастака, пісьменніка і фалькларыста. Разам з іншымі грамадскімі актывістамі Віцебшчыны яны ўсклалі кветкі да яго магілы.
Сёлета магілу Язэпа Драздовіча ўлады прызналі гістарычна-культурнай каштоўнасцю мясцовага значэння.
На месцы апошняга спачыну вядомага земляка ў Ліплянах паэтка і журналістка Марыя Баравік і бард Марыя Новікава прачыталі свае вершы ў яго гонар. Гучалі ўспаміны і гістарычныя звесткі пра Драздовіча, іх прамаўлялі мастакі, журналісты, грамадскія дзеячы ды далёкія родзічы вядомага мастака.
Потым на сядзібе былога настаўніка Мар’яна Місевіча ў вёсцы Перадолы прысутныя паглядзелі дакументальны фільм пра Язэпа Драздовіча, паслухалі музычную імправізацыю на флейце ў выкананні Ягора Дзяйгалы.
Напрыканцы імпрэзы Мар’ян Місевіч зладзіў экскурсію па сваім прыватным турыстычным музеі, дзе таксама захоўваюцца гістарычныя матэрыялы пра мастака Язэпа Драздовіча.