• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Глыбоцкія журналісты зладзілі ўжо другі «Бульбафэст» (ФОТЫ)

    Глыбоцкія журналісты разам з грамадскімі актывістамі Шаркаўшчыны зладзілі другі па ліку “Бульбафэст”. Ён прайшоў 13 жніўня ў вёсцы Германавічы Шаркаўшчынскага раёна на тэрыторыі Культурна-асветніцкага цэнтра імя Язэпа Драздовіча. У гэтым годзе на яго завіталі не толькі беларусы, але і госці з Расіі і Польшчы.

    На фэсце для прысутных выступіў лідар рок-гурта “Sumarok” Ігар Палынскі, дудар з Глыбоччыны Віталь Воранаў, народны фальклорны калектыў “Купалінка” з Каўшэлева Шаркаўшчынскага раёна і іншыя выканаўцы. Свае вершы прачыталі паэты літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.

    Але ўсё ж галоўная ўвага была нададзеная разнастайным стравам з бульбы, якія прыгатавалі і прэзентавалі прысутным арганізатары і госці свята. Кожны з наведвальнік фэсту змог паласавацца бабкай, фаршыраванай бульбай, піражкамі з бульбы, дранікамі і нават пачаставацца бульбяным тортам і галубцамі з бульбяным начыннем.

    Апошнія дзве стравы аказаліся даспадобы госцю з Варшавы Якубу Хадрычу. Ён зазначыў, што польская і беларуская кухні многім падобныя, але такіх страваў ён яшчэ не спрабаваў. Таксама Якуб адзначыў добразычлівую атмасферу свята і прыемных, гасцінных беларусаў. “Калі будзе магчымасць,- сказаў ён, — у наступным годзе зноў наведае “Бульбафэст” у Германавічах”.

    Паводле адной з арганізатараў свята, грамадскай актывісткі з Шаркаўшчыны Ады Райчонак, сёлетні фэст атрымаўся больш цікавым за папярэдні . У гэтым годзе ў сцэнар былі ўключаныя гумарэскі і аўтэнтычная беларуская музыка, на свяце быў дудар.

    А на свята завітаў пісьменнік і дудар з Глыбоччыны Віталь Воранаў. Ён аднаўляе дуду ў раёне, у наступным годзе Віталь плануе нават сумесна з глыбоцкімі ўладамі зладзіць фэст дудароў. На “Бульбафэсце” ён выканаў некалькі беларускіх мелодый.

    Віталь Воранаў жыве на дзве краіны. Па яго словах, калі ён пажыў апошнія паўгады ў Беларусі, з гумарам пачаў казаць, што Беларусь – гэта краіна фэстаў. Кожнае мястэчка намагаецца знайсці свой сімвал: вішня — у Глыбокім, яблык – у Шаркоўшчыне, журавіны – у Мёрах і г.д. Кожны раён чапляецца за нешта сваё і спрабуе гэта цікава прэзентаваць. У Германавічах – “Бульбяны фэст”.

    Таму любы фэст такога кшталту, на якім ёсць людзі, ёсць жывая энергія, жывая музыка і прысмакі, мае патэнцыял. І не важна, дзе ён адбываецца, ці то ў Германавічах, ці то ў больш вялікім мястэчку, заўсёды людзі туды будуць прыязджаць, калі будзе гэтая ідэя аб’ядноўваць вакол нечага канкрэтнага.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці