Гомельцы згадалі Уладзіслава Ахроменку
У Гомелі згадалі свайго земляка, даследчыка сталінскіх рэпрэсій Уладзіслава Ахроменку. У Гомелі згадалі свайго земляка, даследчыка сталінскіх рэпрэсій Уладзіслава Ахроменку.
На адмысловых занятках “Мова нанова” выступілі гомельцы, якія падзяліліся гісторыямі пра сваё знаёмства з пісьменнікам.
Літаратар Югася Каляда распавяла пра тое, як Уладзіслаў Ахроменка правёў для яе экскурсію па родным горадзе.
— Мы сустрэліся ў Гомелі, быў пачатак года, зіма, вельмі цёмна. І мы абышлі, усе ногі абтапталі па горадзе, бо мы некалькі разоў наматалі колаў да Савецкай і ўздоўж. За адну гэтую сустрэчу ён мне столькі распавёў пра Гомель, што мне здаецца, што ўсе мае веды пра Гомель складаюцца з гэтых расповедаў.
Грамадскі дзеяч Андрэй Стрыжак заўважае, што з Уладзіславам Ахроменкам ён кантактаваў некалькі разоў у разгар украінскай Рэвалюцыі Годнасці.
— Уладзіслаў як чалавек, які, як вы бачыце, па ўсіх пытаннях меў даволі дакладную грамадзянскую пазіцыю, не мог застацца ў баку ад гэтых падзеяў. Ён актыўна ўдзельнічаў у Майдане, быў актывістам грамадскай абароны Майдана. Атрымаў пасля таго, як Майдан скончыўся, нават узнагароду за гэта.
Пісьменнік і супрацоўнік Беларускага Радыё Рацыя Уладзіслаў Ахроменка сышоў з жыцця ў выніку раптоўнай хваробы 9 лістапада. Пахавалі літаратара ў Менску на Заходніх могілках.