• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі фрылансер Кастусь Жукоўскі атрымаў дзясяты штраф за сёлета

    Суддзя Гомельскага раёна Тамара Застаўнецкая 3 кастрычніка вынесла адміністрацыйны штраф журналісту-фрылансеру Кастусю Жукоўскаму за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат”.

    Памер штрафу — 50 базавых велічыняў, што складае 1 150 рублёў.

    “На суд я не хадзіў, бо няма сэнсу што-небудзь тлумачыць: вынік адзін — штраф. Сакратарка суда паведаміла, што пакараны я паводле двух пратаколаў, складзеных міліцыяй паводле часткі 2, артыкула 22.9 КаАП — за сюжэты на “Белсаце” пра падзеж свіней у гаспадарках Гомельскага раёна”, — паведаміў Жукоўскі Службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

    Сёлета гэта ўжо дзясяты штраф гомельскаму фрылансеру за супрацоўніцтва без акрэдытацыі з польскім спадарожнікавым тэлеканалам “Белсат”. Агульная сума штрафаў Жукоўскаму склала 8 855 рублёў.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці