• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскі відэааператар Андрэй Толчын здымаў пачатак суду над палітвязнямі, але відэаматэрыялы забрала міліцыя

    Звыш шасці гадзін трымалі 24 чэрвеня ў Цэнтральным РАУС Гомеля відэааператара, сябра ГА "БАЖ" Андрэя Толчына.

    «Мяне не затрымлівалі, а літаральна ўзялі ў палон трое невядомых мужыкоў у цывільным. Яны падляцелі на сінім бусіку да прыпынку грамадскага транспарту «Фабрыка «8 Сакавіка», дзе я стаяў з відэакамерай, чакаючы таксі. Закінулі мяне ў сярэдзіну так, што пабілі нагу да крыві, і адвезлі ў райаддзел міліцыі. Там я дазнаўся, што схапілі мяне амапаўцы. Трымалі ледзь не цэлы дзень і выпусцілі толькі а 18‑й гадзіне», — паведаміў Андрэй Толчын карэспандэнту службы маніторынгу ГА «БАЖ».

    У Цэнтральным РАУС Гомеля ў Толчына, паводле яго слоў, забралі відэакамеру, мікрафон, асабісты тэлефон, бэдж журналіста-фрылансера з надпісам «Белсат», а таксама флэш-карты. Міліцэйскія начальнікі доўга раіліся, што рабіць з затрыманым відэааператарам, вялі з ім гутаркі на розныя тэмы, але ніяк не маглі адказаць на простае пытанне Андрэя: «Што я парушыў?».

    Урэшце ўчастковы Вячаслаў Грышчанкоў па загаду начальства склаў у дачыненні да Толчына адміністрацыйны пратакол нібыта за парушэнне заканадаўства аб СМІ (арт. 23.5 КаАП).

    Андрэй Толчын здымаў каля гомельскага СІЗА‑3 сваякоў палітвязняў Мікалая Статкевіча, Ігара Лосіка, якіх разам з іншымі абвінавачанымі 24 чэрвеня пачалі судзіць у памяшканні ізалятара. Суд праходзіць ў закрытым рэжыме, палітвязняў абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, распальванні варажнечы і перашкодзе дзейнасці ЦВК. Запісаў Толчын і каментар аднаго з дыпламатаў Еўрасаюза, якія прыехалі ў Гомель на суд.  Усе відэазапісы ў фрылансера забрала міліцыя.

    На здымку: Андрэй Толчын (архіўны).

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці