• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія БАЖаўцы сустрэліся з чарнобыльскімі самасёламі

    Напярэдадні 31-гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС журналісты Гомельскай філіі ГА “БАЖ” у межах “Эстафеты добрых спраў” наведалі самасёлаў у вёсцы Савічы Брагінскага раёна.

    “Найперш завіталі ў шматдзетную сям’ю Ірыны Палявой і Аляксандра Анапрыенкі, дзе гадуюцца трое непаўналетніх дзяцей, — тлумачыць кіраўнік Гомельскай філіі ГА «БАЖ» Анатоль Гатоўчыц. — Мы завезлі ім школьныя прыналежнасці, садавіну, сокі, салодкія пачастункі. Гэта незвычайная сям’я. Жывуць яны трынаццаць гадоў у радыяцыі. Дзве старэйшыя дачкі — Ніна і Аксана, ездзяць у школу за 17 кіламетраў,  меншай Рыце пайшоў толькі трэці год. Сям’і  патрэбна жыллё ў чысцейшым паселішчы, бліжай да школы — хоць бы ў Хракавічах, куды дзяцей  падвозяць на вучобу. Купіць сабе хату сям’я не ў стане, а мясцовыя ўлады адказваюць, што ў іх няма сацыяльнага жылля. Так і жывуць бацькі і дзеці ў радыяцыі”.

    Журналіст заўважае, што афіцыйна Аляксандар ды Ірына пакуль не зарэгістравалі шлюб. У Аляксандра раней была іншая сям’я, але траіх дачок ён запісаў на сябе, развёўся з папярэдняй жонкай. Дый Ірына зарэгістраваная ў іншай вёсцы Брагінскага  раёну.

    “Але калі сапраўды дбаць пра інтарэсы дзяцей, як дэкларуюць розныя дзяржаўныя камісіі, што прыязджаюць у Савічы з рознымі праверкамі, то ўсе гэтыя фармальнасці можна вырашыць і рэальна дапамагчы шматдзетнай сям’і выбрацца з радыяцыйнага палону”, — дадае Анатоль Гатоўчыц.

    Наведалі гомельскія бажаўцы і больш сталых самасёлаў — Кацярыну Чэчку і Валянціну Беразняцкую, якія падзяліліся з журналістамі сваім жыццём у адселенай вёсцы.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Акцэнты

    «Нават збеглую, нават іх прыхільніцу». Прапаганда пераконвае беларусаў, што трэба вяртацца дадому, выкарыстоўваючы гісторыю згвалтавання ў Варшаве

    06.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці