• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гомельскія журналісты распачалі анлайн-флэшмоб супраць пераследу, арыштаў і штрафаў

    У Гомелі стартаваў анлайн-флэшмоб салідарнасці з рэпрэсаванымі журналістамі. Яго ініцыятарам стала сябра ГА "БАЖ" Ларыса Шчыракова. У сацыяльнай сетцы Facebook Шчыракова прапанавала распавядаць пра журналістаў Гомельшчыны, якія пацярпелі ў выніку пераследу за прафесійную дзейнасць падчас сёлетніх прэзідэнцкіх выбараў і асвятлення паслявыбарчых маршаў пратэсту супраць фальсіфікацыі іх вынікаў.

    На ілюстраванай старонцы ў Face­book расказваецца пра трэці арышт сябра ГА «БАЖ» Яўгена Меркіса, які зараз адбывае пакаранне ў ізалятары часовага ўтрымання УУС Гомельскага аблвыканкама нібыта за ўдзел ў недазволеным маршы, хоць насамрэч ён асвятляў гэты марш. Міліцыянты прэвентыўна затрымалі Яўгена 14 верасня, а 17-га на выяздным пасяджэнні ў Навабеліцкім РАУСе суд пакараў арыштам на 15 сутак.

    Дзесяцісуткавы арышт адбывае ў ІЧУ і незалежная журналістка-фрылансер, сябра ГА «БАЖ» Марына Драбышэўская. Яе таксама пакаралі паводле артыкула 23.34 КаАП нібыта за ўдзел у несанкцыянавай вулічнай акцыі.

    Пасля 5‑суткавага арышту нядаўна выйшаў на волю відэааператар, сябра ГА «БАЖ» Андрэй Толчын, таксама абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

    У райцэнтры Акцябрскі на падставе міліцэйскага пратакола ў жніўні быў арыштаваны на 15 сутак нібыта за дробнае хуліганства і перашкоду дзейнасці ўчастковай выбарчай камісіі блогер, сябра ГА «БАЖ» Андрэй Павук. Андрэй здымаў пасяджэнне выбарчай камісіі, на якім яго жонку, незалежную назіральніцу на ўчастку ў Гацкай базавай школе, меліся пазбавіць акрэдытацыі.

    Саму ініцыятарку анлайн-флэшмобу Ларысу Шчыракову двойчы прэвентыўна кідалі ў ізалятар, нягледзячы на тое, што яна выхоўвае непаўнагадовага сына, а пасля штрафавалі на буйныя сумы. Апроч таго, міліцыянты Гомельскага РАУС перыядычна цікавалі ля дома журналісткі, каб яна не змагла патрапіць на масавыя акцыі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту сілавікоў над мірнымі дэманстрантамі.

    Міліцэйскую аблогу перажывалі 8 і 9 жніўня сябры ГА «БАЖ», муж і жонка Сяргей Ляпін і Марыя Ляпіна-Булавінская. 6 верасня яны знялі ў Гомелі чарговы пратэстны марш супраць фальсікацыі вынікаў выбараў, пра што расказалі ў відэароліку «Атмасфера на гомельскім маршы Адзінства» і змясцілі яго на Face­book у пабліку «Флагшток». У Чыгуначным РАУСе супраць Ляпіных склалі адміністрацыйны пратакол — зноў-такі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, і цяпер Сяргей і Марыя чакаюць выкліку ў суд.

    Агляд матэрыялаў па Гомельскай вобласці чытайце ТУТ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    Далёкі Афганістан і Беларусь яднае не так ужо мала, як падаецца на першы погляд. Калі глядзець на медыясферу, дык атрымліваецца амаль што калька: незалежныя журналісты працягваюць працу ў выгнанні, некаторых кінулі ў турму, у індэксе свабоды прэсы абедзве краіны — у чырвонай зоне. Фотарэпарцёрка Фаціма Хасайні, калі завітала ў Вільню, падзялілася ўласным поглядам на сітуацыю.
    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці