Google дэманструе сістэмы для ператварэння тэксту ў відэа
Проста ўвядзіце тэкставую падказку, і штучны інтэлект створыць адпаведнае відэа. Сістэма пакуль што закрытая, каб скараціць колькасць выпадкаў шкоднаснага выкарыстання.
Кампанія Google даўно працуе над новай мадэллю штучнага інтэлекту, якая ператварае тэкставыя падказкі ў відэа без гуку. Нядаўна яна прэзентавала дзве новыя сістэмы,пра якія распавядае The Verge.
Мадэль для стварэння высакаякасных відэа Imagen Video выдае канчатковыя вынікі адначасова неверагодныя, жудасныя і трывожныя. Найбольш пераканаўчымі ўзорамі з’яўляюцца тыя ролікі, якія паўтараюць анімацыю.
Найменш пераканаўча выглядаюць кліпы, што паўтараюць рухі рэальных людзей і жывёл, напрыклад, фігура, якая зграбае снег, або кот, які скача на канапу. Тут дэфармацыя і пагаршэнне кадраў больш відавочныя.
Тым часам ужо абмяркоўваюцца магчымыя этычныя праблемы, якія можа прынесці з сабой гэтая тэхналогія: ад расавых і гендарных стэрэатыпаў ды забабонаў, да іх патэнцыялу для злоўжывання (напрыклад, стварэння парнаграфіі без згоды, стварэння прапаганды і дэзынфармацыі).
Даследчыкі Google коратка ўхіляюцца ад гэтых пытанняў.
Але ж пакуль Imagen Video — гэта даследчы праект, і Google памяншае яго патэнцыйную шкоду для грамадства, проста не публікуючы яго для грамадскасці. Прэзентаваны крыху раней падобны праект Make-A-Video ад Meta таксама абмежаваны.
Але як і ў выпадку з сістэмамі пераўтварэння тэксту ў відарыс, хутчэй за ўсё падобныя мадэлі неўзабаве будуць тыражавацца і імітавацца староннімі даследчыкамі. Калі гэта адбудзецца, з’явяцца новыя праблемы бяспекі.
У дадатак да Imagen Video асобная група даследчыкаў Google таксама апублікавала падрабязную інфармацыю аб іншай мадэлі пераўтварэння тэксту ў відэа пад назвай Phenaki. У параўнанні з Imagen Video, у цэнтры ўвагі Phenaki — стварэнне больш доўгіх відэа, якія адпавядаюць інструкцыям падрабязнай падказкі.
Чытайце яшчэ:
Невядомы напаў у Варшаве на вядучага ютуб-канала «Руха За свабоду» Іллю Дабратвора
В Вильнюсе открылась фотовыставка «Про рак: истории белорусок». В кадре — журналистки
Суд над Аляксандрам Любянчуком распачнецца 24 кастрычніка