• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Гродна: Вечар магічнага кіно і першы паказ фільма “Тандэмам праз пагранічча”

    7 красавіка ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця ўпершыню ў Беларусі быў паказаны кінафільм “Тандэмам праз пагранічча”. Паводле сюжэта кінастужкі, два сябры — польскі беларус і беларускі паляк — рушылі ў дарогу на ровары-тандэме па польска-беларускім памежжы.

    Як кажуць аўтары, фільм адказвае на пытанне: чым ёсць польска-беларускае памежжа.

    — Удалося зрабіць  вельмі шмат: паказалі адзін аднаму месцы нашага дзяцінства і з дарослага жыцця. Часам для сябе таксама знаходзіў нешта новае, бо на Падляшшы ведаў не ўсіх, — распавёў пра фільм журналіст Радаслаў Дамброўскі, беларус, які жыве ў польскім Беластоку. — Я ведаў, на што спадзявацца падчас здымкаў фільма, але прыгодаў, якія здарыліся па дарозе ніхто не чакаў. Тое самае было і па беларускі бок мяжы. Мы не складалі дакладны маршрут свайго падарожжа, толькі ведалі маршрут кожнага дня. Здаралася, што сустракалі нейкіх людзей, з‑за гэтага наш шлях ішоў у іншы бок, а гэтыя людзі станавіліся героямі фільма. Нам удалося зразумець, што людзі вельмі падобныя па абодва бакі мяжы.

    Журналіст марыць пра працяг фільма і ўпэўнены, што, каб было больш здымачных дзён, можна было б зрабіць і другую частку, і трэцюю.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці