• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Грошы на абстрактную “добрую справу” сталі ўнёскам у канкрэтную дапамогу — на набыццё вазка для Дар’і Ліс

    Гісторыя “добрай справы” незвычайная: у час навучання на лідарскіх курсах трэнер Вітаўт Руднік прапанаваў рэгіянальным БАЖаўскім актывістам ахвяраваць любую суму. Без пэўнай “таксы”, проста так — каму колькі не шкада. Прычым на той момант ніхто не ведаў, што гэта за “добрая справа”. І ўвогуле вызначыцца, якая ж справа самая добрая, аказалася няпроста. Але — пра ўсё па парадку…

    Калі сабралі і падлічылі, атрымалася 265 рублёў. Сума невялікая, і цяжка было прыдумаць, якую добрую справу можна зрабіць на гэтыя грошы. Слушных прапаноў было шмат: ахвяраваць на выданне беларускай азбукі,  для дзяцей або сталых людзей у доме-інтэрнаце, для хоспіса і гэтак далей. У той дзень так і не прыйшлі да адзінага рашэння. І вырашылі крыху пачакаць, пакуль не прыйдзе яно, адзіна правільнае.

    Сабраныя грошы чакалі “добрай справы” ажно паўгады. І, напэўна, так склаліся зоркі, што вырашэнне пытання прыйшло само сабой — калі калега-журналістка Даша Ліс распавяла пра сваё жаданне займець вазок з вертыкалізатарам. Гэта нават не проста жаданне – гэта відавочная неабходнасць, аднак набыць такую дарагую рэч (вазок каштуе прыкладна 34 тысячы рублёў) сям’я Дашы не ў стане.

    Збор сродкаў ідзе і на “Талацэ”, але там  пакуль што сабрана менш за палову неабходнай сумы. І кожны ахвотны можа ахвяраваць колькі грошай праз банкаўскі рахунак.

    Транзітны рахунак банка 3812 114 000 312

    «Прыёрбанк» ААТ

    Код банка 749

    УНП 100220190

    Прызначэнне: для залічэння на дабрачынны рахунак № 749142–00631-000001, Ліс Дар’я Алегаўна.

    Усе ўдзельнікі прапанаванай Вітаўтам Руднікам забавы пагадзіліся, што сабраныя грошы насамрэч можна патраціць з вялікай карысцю. І 16 чэрвеня актывістка Віцебскай філіі ГА “БАЖ”  Алена Шабуня — часовая захавальніца “скарбу” — адправіла ўсю суму на рахунак Дашы Ліс.

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці