Грузінскага тэлевядучага, што абмацюкаў Пуціна, адхілілі ад працы. У Дзярждуме патрабуюць яго экстрадыцыі ў Расію
8 ліпеня 2019
Вядучы тэлеканала «Руставі 2» Георгій Габунія, які ў эфіры аўтарскай праграмы «Постскрыптум» абразіў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, адхілены ад працы на два месяцы. Пра гэта паведамляецца на сайце канала.
Такое рашэнне 7 ліпеня прыняў самарэгулявальны орган «Руставі‑2», азнаёміўшыся з тэкстам Габуніі, што быў напісаны ў якасці падводкі.
У сваю чаргу спікер расійскай Дзярждумы Вячаслаў Валодзін выказаўся за экстрадыцыю Габуніі і прыцягненне яго да крымінальнай адказнасці на тэрыторыі Расіі, піша ТАСС.
Габунія ў нецэнзурнай форме выказаўся ў адрас Пуціна ў эфіры ад 7 ліпеня. У прыватнасці, ён назваў яго «смярдзючым акупантам».
Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
@bajmedia
Больш матэрыялаў
ЕС решил взяться за регулирование Telegram
08.05.2024
Праз два гады пасля забароны Eўраcаюзу расійскія сайты RT і Sputnik па-ранейшаму даступныя ў яго краінах
06.02.2024
У Мексіцы застрэлілі журналіста адразу пасля жывога эфіру
01.11.2024
Израиль отменил решение отключить прямую трансляцию AP из Газы. Об этом просил Белый дом
22.05.2024