• Актуальнае
  • Медыяправа
  • Карыснае
  • Кірункі і кампаніі
  • Агляды і маніторынгі
  • Рэкамендацыі па бяспецы калег

    Хаб «Новая Зямля» запускае Школу блогераў у Беластоку

    Школа пачне дзейнічаць ужо 26 кастрычніка. Наведвальнікаў будуць вучыць ствараць відэа- і аўдыёкантэнт, а на заняткі плануюць запрашаць вядомых беларускіх блогераў.

    Хаб «Новая Зямля» запускае Школу блогераў у Беластоку

    Фота: cot­ton­bro stu­dio / pexels.com

    Беларускі Хаб «Новая Зямля» у Беластоку запускае навучальны курс «Школа блогераў», піша Беларускае Радыё Рацыя. 

    Удзельнікаў будуць вучыць здымаць і мантаваць ролікі для YouTube, Tik­Tok i Insta­gram, пераадольваць псіхалагічны бар’ер перад камерай, ствараць і прасоўваць відэа- і аўдыакантэнт, расказала арганізатарка, кіраўніца праўлення фонда «Новая Зямля» Надзея Салаўёва.

    Няма краіны, няма зямлі, і мы тут усе параскіданыя. І дзякуючы тым цудоўным відэа, якія мы глядзім з розных пляцовак і розных дыяспар, мы даведваемся, што беларускасць жыве, ідэнтычнасць захоўваецца, людзі штосьці робяць, кажа Надзея пра мэты школы. Яна таксама адзначае, што ў выпускнікоў школы з’явяцца дадатковыя магчымасці для заробку, што важна для эмігрантаў.

    Вядоўцы школы плануюць запрашаць на заняткі экспертаў, а таксама вядомых беларускіх блогераў — Мікіту Мелказёрава, Тутэйшага Шляхціча і іншых. 

    Навучанне будзе бясплатным. Заняткі плануюцца па суботах, з 10.00 да 12.00, цягам некалькіх месяцаў. Яны будуць праходзіць афлайн у Хабе «Новая зямля».

    Першая сустрэча адбудзецца ўжо 26-га кастрычніка 2024 года яшчэ ёсць магчымасць далучыцца.

    РЭГІСТРАЦЫЯ

    Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!
    @bajmedia
    Найбольш чытанае
    Акцэнты

    Как найти и удалить свои старые комментарии в Instagram, Telegram, YouTube, TikTok и «Вконтакте»

    «Медиазона» подготовила инструкцию по удалению старых комментариев в соцсетях — от Instagram до Youtube.
    12.02.2024
    Акцэнты

    «Юмор может работать как подорожник». Топ самых ярких сатирических проектов Беларуси

    Юмор считают лакмусовой бумажкой общества. Чем оно здоровее, тем спокойнее реагирует на шутки и иронию, направленные на внутренние проблемы. Белорусам, три года пребывающим в затяжном, беспросветном политическом и экономическом кризисе, сатира помогает выстоять и уцелеть. А вот диктатура боится смеха как огня. «Не Славой Комиссаренко единым», — подумал БАЖ и сделал обзор самых улетных юмористических проектов, высмеивающих сегодняшнюю страшную реальность.
    12.12.2023
    Акцэнты

    Чацвёра з дзесяці сышлі з прафесіі. Як абышоўся «Талібан» з журналістыкай у Афганістане

    01.03.2024
    Кожны чацвер мы дасылаем на электронную пошту магчымасці (гранты, вакансіі, конкурсы, стыпендыі), анонсы мерапрыемстваў (лекцыі, дыскусіі, прэзентацыі), а таксама самыя важныя навіны і тэндэнцыі ў свеце медыя.
    Падпісваючыся на рассылку, вы згаджаецеся з Палітыкай канфідэнцыйнасці